19 сентября 2024, четверг05:18

Культура

Спектакль, заснаваны на песнях і рытуалах Палесся, пакажуць у Варшаве

10 мая 2023, 8:51

З дапамогай гэтага праекта стваральнікі спрабуюць раскрыць сваю сапраўдную ідэнтычнасць, сваю ўласную і гледача.

 

Спектакль “3@mova – гэта спроба аднавіць архаічныя традыцыі, надаўшы ім якасці, уласцівыя сучаснай лічбавай рэальнасці, – паведамляюць у анатацыі да спектакля, які пройдзе ў Варшаве ў Тэатры TR.

Музычны праект «3@.мова» беларускага тэатра-студыі «Team Theatre» заснаваны на песнях і рытуалах Палесся, тэрыторыі на мяжы Беларусі і Украіны. У тэксце выкарыстоўваюцца замовы – старажытны, знікаючы жанр беларускай народнай паэзіі, якому здаўна прыпісваліся магічныя якасці.

З дапамогай гэтага праекта стваральнікі спрабуюць раскрыць сваю сапраўдную ідэнтычнасць, сваю ўласную і гледача. “Мы – пакаленне, якое стаіць на скрыжаванні эпох. Мы карыстаемся камп’ютарамі і мабільнымі тэлефонамі, і ў той жа час мы чулі ад нашых бабуль і дзядуляў старажытныя песні, легенды і фантастычныя гісторыі з мінулага.

3@mova – спроба аднавіць і пераўтварыць вусную народную творчасць, пошук формы фальклору, якая будзе цікавая нам, а можа быць, і нашым дзецям. З дапамогай тэатральных і мастацкіх сродкаў мы ствараем містычную, фантастычную атмасферу старажытных абрадаў“, – паведамляецца ў апісанні праекта.

П’еса выконваецца на беларускай мове і дыялектах Палесся, яна адрасавана адначасова беларускай і ўкраінскай дыяспары і польскай аўдыторыі.

Быў зроблены пераклад на польскую і англійскую мовы ў выглядзе мабільнага прыкладання.

Стваральнікі:

аўтар ідэі, рэжысёр: Максім Шышко (першая рэжысёрская праца)
музыка: Мікіта Залатар
гук / святло: Андрэй Бардухаев-Арол
акцёры: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч

Працягласць 50 хвілін.

Час:

13.05.2023 / 14.05.2023 ў 17.00

24.05.2023 / 25.05.2023 ў 19.00

Месца: Marszałkowska 8, TR Warszawa

Кошт: 15 zł

Квіткі можна набыць тут.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Фото из архива МП
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ptzgovorit.ru
Иллюстрация media-polesye.com
Скриншот видеозаписи
Фото Goodfreephotos
Фото: belrynok.by