Лунінецкі раён
Раённае свята пройдзе ў старажытнай вёсцы Кажан-Гарадок. Арганізатары запрашаюць на свята “Чароўная купальская ноч”, якое пачнецца ў 21.00. У праграме – тэтралізаванае прадстаўленне, гульні, атракцыёны.
Пінскі раён
На Піншчыне свята традыцыйна праходзіць амаль у кожнай вёсцы. У Пінкавічах, што ў 5 кіламетрах ад Пінска, на сцэне каля дзіцячай бібліятэкі адбудзецца ўрачысты канцэрт. Распачнеца свята а 21.00.
Столінскі раён
Свята “Купалле” будзе праходзіць у гарадскім парку на беразе Копанца. Пачатак у 21.00.