20 сентября 2024, пятница05:37

В стране и мире

Штучны інтэлект стварыў кліп на песню “Купалінка” ў выкананні NaviBand

27 мая 2023, 8:39

NaviBand падзяліўся ў сацсетках кліпам на песню “Купалінка”. Відэашэраг на вядомую кампазіцыю ў выкананні гурта стварыў штучны інтэлект. Атрымалася межгалактычная Купальская ноч.

 

Вынік як мінімум можна назваць цікаўным. “Купалінка” атрымала касмічнае вымярэнне: купальскія вогнішчы, парад планет, і беларускі ў вянках і касмічных скафандрах-вышыванках. “Вітаем у свеце Межгалактычнай Купальскай ночы”, – так апісалі працу штучнага інтэлекту ўдзельнікі калектыву.

Аўтарам кліпа і музычнай апрацоўкі вядомай кампазіцыі з’яўляецца музыка і крэатыўны прадзюсар гурта Аляксандр Табольскі.

“Гэтай працай хочам сказаць, што нягледзячы на выпрабаванні і цяжкія часы, беларуская мова і песня, беларускія традыцыі і культура ўсё роўна будуць жыць, – так пракаментавалі пасланне відэа NaviBand. – Мы шчыра лічым, што мелодыя песні “Kupalinka” – адна з найлепшых у свеце. Яна ідэальная. Гэта дыямент беларускай культуры, які кранае з першых нотаў”.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru