Вынік як мінімум можна назваць цікаўным. “Купалінка” атрымала касмічнае вымярэнне: купальскія вогнішчы, парад планет, і беларускі ў вянках і касмічных скафандрах-вышыванках. “Вітаем у свеце Межгалактычнай Купальскай ночы”, – так апісалі працу штучнага інтэлекту ўдзельнікі калектыву.
Аўтарам кліпа і музычнай апрацоўкі вядомай кампазіцыі з’яўляецца музыка і крэатыўны прадзюсар гурта Аляксандр Табольскі.
“Гэтай працай хочам сказаць, што нягледзячы на выпрабаванні і цяжкія часы, беларуская мова і песня, беларускія традыцыі і культура ўсё роўна будуць жыць, – так пракаментавалі пасланне відэа NaviBand. – Мы шчыра лічым, што мелодыя песні “Kupalinka” – адна з найлепшых у свеце. Яна ідэальная. Гэта дыямент беларускай культуры, які кранае з першых нотаў”.