20 июня 2025, пятница04:46

Запись

Шэсцем і ўрачыстым канцэртам адзначаць Дзень міліцыі ў Пінску

27 февраля 2014, 13:24

У панядзелак, 3 сакавіка, у Пінску адбудзецца святкаванне Дня міліцыі.

Арганізаванай калонай супрацоўнікі Пінскага ГАУС пройдуць ад свайго будынку ў Гарадскі парк культуры і адпачынку, дзе ў 14.00 адбудзецца ўскладанне кветак да вечнага агню. Там жа будуць ушанаваныя лепшыя супрацоўнікі.

Святкаванне 97-годдзя ўтварэння беларускай міліцыі ў горадзе над Пінай працягняцца канцэртам у актавай зале Палескага дзяржаўнага універсітэта.

“Мы працягваем традыцыю святкавання Дня міліцыі, і ўсё будзе досыць сціпла, — распавёў Медиа-Полесью прэс-сакратар Пінскага ГАУС Юрый Куцэвіч. — Галоўнае наша мэта — гэта ўшанаванне памяці загінуўшых міліцыянераў пры выкананні службовых абавязкаў. Такіх за гісторыю міліцыі ў Пінску 20 чалавек. Наведаем іх магілы, акажам дапамогу іх родным“.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Одесса