23 ноября 2024, суббота09:46

В стране и мире

Серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны» можна будзе глядзець з 10 красавіка

9 апреля 2023, 8:11

10 красавіка на расійскім Першым канале і анлайн-платформе START адбудзецца прэм’ера беларуска-расійскага серыяла «За паўгадзіны да вясны». Выхад дзевяцісерыйнага праекта пра заснавальніка і кіраўніка легендарнага ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна анансавалі на сваіх рэсурсах расійскія партнёры фільма.

 

«За паўгадзіны да вясны» — гэта сумесны праект беларускай незалежнай «Першай КінаВідэаКампаніі» і вышэйзгаданых расійскага анлайн-кінатэатра START і Першага канала. На момант запуску серыяла ў ліпені 2020 года бюджэт праекта складаў 4,9 мільёны беларускіх рублёў, палова з якіх была вылучана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Сама ж ідэя фільма нарадзілася яшчэ раней — у 2014 годзе, калі беларускі прадзюсар Віктар Лабковіч («Першая КінаВідэаКампанія») і генеральны прадзюсар расійскай кампаніі Yellow, Black and White Аляксей Трацюк пачалі сумесную працу над рэалізацыяй праекта. Аляксей Трацюк цяпер з’яўляецца сузаснавальнікам анлайн-кінатэатра START, дзе адбудзецца прэм’ера серыялу — і сёння кампанія START пазначаецца як адзін з галоўных партнёраў-кінавытворцаў праекта.

Галоўныя ролі ў музычным баёпіку сыгралі акцёры з Расіі — Арцём Валабуеў, Ганна Баншчыкава, Анатоль Лабоцкі, Глеб Калюжны, Ганна Дзямідава, але таксама сярод выканаўцаў можна заўважыць і беларускіх артыстаў. Вядома, што ў фільме знялася праўнучка беларускага музыканта — Ліда. Марына Мулявіна — старэйшая дачка Уладзіміра Мулявіна — дапамагала з кансультацыямі пры стварэнні серыяла сцэнарыстам і акцёрам карціны.

У запісе музычнага матэрыялу прынялі ўдзел беларускія музыкі, салісты «Песняроў» Уладзімір Місевіч і Валерый Дайнека. Музычны прадзюсар Віталь Новікаў, які супрацоўнічаў з калектывам у 1980-я, — узначальваў каманду, якая працавала над гукам у фільме — яму і яго калегам удалося адрэстаўраваць арыі з рок-оперы «Песня пра долю» — яны прагучаць у серыяле.

Сцэнарысты праекта — расіянка Ганна Графкова, а гэтаксама сцэнарыст і беларускі музычны менеджар, які супрацоўнічаў у свой час з J:МОРС і Серегой, — Руслан Старыкоўскі. Рэжысёры — расіяне Сцяпан Каршунаў, Аксана Баркоўская, і беларус, які 20 гадоў жыве ў Расіі, — Кірыл Папакуль.
Серыял пра Уладзіміра Мулявіна “За паўгадзіны да вясны” можна будзе глядзець з 10 красавіка
Кадр з серыяла «За паўгадзіны да вясны». Фота: film.ru.

«За паўгадзіны да вясны» прэзентуецца як «эпічны серыял пра Уладзіміра Мулявіна — стваральніка савецкіх бітлоў».

«Как писать народную популярную музыку в Советском Союзе, оставаясь в душе рок-н-рольщиком, новатором и бунтарем? — даецца ў анатацыі да праекта. — История Владимира Мулявина (Артем Волобуев), фронтмена советских битлов — ВИА «Песняры». Многие знают песни «Косил Ясь конюшину», «Беловежская пуща» и «Белоруссия», а как родилась легендарная группа? Еще с юности Мулявин не терпел фальши ни в музыке, ни в людях — это и помогло уверенно пройти через сомнения, критику, ошибки и обрести всесоюзный успех. Поиск вокалистов и музы, отношения с женой и дочерью и противостояние недоброжелателям — в масштабном проекте о гении, покорившем российскую и западную сцену. Ориентир для всех, кто хочет творить вопреки всему».

Як Reform.by адзначаў раней, серыял, які пачынаўся як годны і доўгачаканы праект пра Уладзіміра Мулявіна, сёння выходзіць да гледачоў у іншым сацыяльна-палітычным кантэксце. І гэты кантэкст — вайны і вяртання да мінулага — саветызацыі і русіфікацыі ў Беларусі — непазбежна адыграе сваю ролю пры праглядзе карціны.

 

 

 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media