Skip to content
5 ноября 2026, четверг 18:33
Все регионы

Сергій Крышталь: “Абраз – гэта акно ў рай”

Media-Polesye

У Лунінецкім раённым краязнаўчым музеі 10 красавіка адкрылася праваслаўная выстава абразоў "Каштоўнасці - праз стагоддзі", прымеркаваная да хуткага велікоднага тыдня.

Адкрываючы праваслаўную выставу, настацель храма абраза Божай Маці «Спагнанне Загінулых» іерэй Сергій Крышталь распавёў пра значнасць абразоў у нашым жыцці, пра тое, што пішуцца яны па вызначаных канонах і распавядаюць пра вечныя праўды. «Абраз – гэта акно ў рай», – адзначыў іерэй Сергій Крашталь.

На выставе прадстаўлена 40 абразоў XVIII-XIX стагоддзяў з фондаў краязнаўчага музея, перададзеных установе культуры Брэсцкім музеем выратаваных каштоўнасцяў. Таксама на выставе можна пазнаёміцца з працамі навучэнцаў Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў.

Адначасова дзейнічае выстава-продаж, на якой прпанаваныя абразы, кнігі і іншыя прадметы царкоўнага строя.

Працаваць музейная выстава будзе па 21 красавіка. 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя