19 июля 2025, суббота11:59

Запись

Сергій Крышталь: «Абраз — гэта акно ў рай»

10 апреля 2014, 14:11

У Лунінецкім раённым краязнаўчым музеі 10 красавіка адкрылася праваслаўная выстава абразоў "Каштоўнасці - праз стагоддзі", прымеркаваная да хуткага велікоднага тыдня.

Адкрываючы праваслаўную выставу, настацель храма абраза Божай Маці "Спагнанне Загінулых" іерэй Сергій Крышталь распавёў пра значнасць абразоў у нашым жыцці, пра тое, што пішуцца яны па вызначаных канонах і распавядаюць пра вечныя праўды. "Абраз — гэта акно ў рай", — адзначыў іерэй Сергій Крашталь.

На выставе прадстаўлена 40 абразоў XVIII-XIX стагоддзяў з фондаў краязнаўчага музея, перададзеных установе культуры Брэсцкім музеем выратаваных каштоўнасцяў. Таксама на выставе можна пазнаёміцца з працамі навучэнцаў Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў.

Адначасова дзейнічае выстава-продаж, на якой прпанаваныя абразы, кнігі і іншыя прадметы царкоўнага строя.

Працаваць музейная выстава будзе па 21 красавіка. 


Александр Лукашенко. Архивное фото: Reuters
Президент США Дональд Трамп в Овальном кабинете Белого дома в Вашингтоне, США, 4 февраля 2025 года. Фото: Reuters
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото svaboda.org