22 ноября 2024, пятница18:49

Культура

Сегодня вечером «Купаловцы» представят необычную премьеру

7 октября 2021, 16:37

фото: oteatre.info

фото: oteatre.info

Незалежная тэатральная група і падкаст-праект «3 акт» прадстаўляюць аўдыёспектакль паводле апавядання Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы». 

Твор напісаны ў стылі антыўтопіі — гэта своеасаблівае разважанне аўтара пра адносіны ў грамадстве, дзе няма здаровай канкурэнцыі, дзе ўсё існуе толькі ў адным экзэмпляры.

Два лёсы: пісьменнік без чытачоў і кароль без падданых — сустракаюцца ў філасофска-інтэлектуальнай размове, якая ані па законах жанру, ані па законах жыцця не мае шанцаў скончыцца чымсьці звычайным. 

Ролі агучвалі легендарныя Віктар Манаеў, Аляксандр Падабед, Георгій Маляўскі і Ігар Дзянісаў. 

Аўдыёспектакль створаны ў супрацоўніцтве з падкаст-праектам «3 акт». Гэта некамерцыйная беларуская ініцыятыва, якая займаецца стварэннем аўдыёспектакляў паводле класічнай і сучаснай драматургіі ў фармаце падкастаў.

Сёння а 19:00 «Купалаўцы» будуць чакаць вас на сваім ютуб-канале, а таксама на старонках праекта «З акт».

 


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters