Саюз пісьменнікаў Беларусі атрымаў грант адміністрацыі Пуціна на фестываль “Русь і Беларусь адзіная”

рамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі” атрымала грант Адміністрацыі прэзідэнта РФ на правядзенне літаратурнага фестывалю “Русь і Беларусь адзіная”, паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення арганізацыі Міхаіл Пазнякоў.

 

Фестываль адкрыецца 5 красавіка ў Мінску пры падтрымцы музея Вялікай Айчыннай вайны і іншых дзяржструктур. Частка мерапрыемстваў пройдзе ў расійскім Ліпецку, “фінансаванне цалкам ажыццяўляецца праз Ліпецкую пісьменніцкую арганізацыю”, дадаў Пазнякоў.

“Спецыяльна рыхтуем для гэтага сумеснае выданне”, — сказаў ён.

Старшыня арганізацыі, экс-міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч паведаміў, што дзяржаўныя выдавецтвы “Мастацкая літаратура”, “Беларусь” і выдавецкі дом “Звязда” працягнуць удзельнічаць у праграме па выданні кніг для публічных бібліятэк са стопрацэнтным дзяржаўным фінансаваннем.

Так, за бюджэтныя сродкі ў 2024 годзе выдадзена кніга супрацоўніцы рэдакцыі газеты Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі “СБ. Беларусь сёння” Ірыны Аўсеп’ян, якая ўключае матэрыялы, раней апублікаваныя там.

Рыхтуецца да выдання “мастацкая кніга Анатоля Мацвіенкі і Анатоля Драздова, прысвечаная сённяшнім грамадска-палітычным, сацыяльным працэсам”, сказаў Карлюкевіч.

Паводле яго слоў, у мінулым і гэтым годзе па праграме падрыхтавана “шмат выданняў на героіка-патрыятычную тэматыку” аўтарства Анатоля Бензярука, Віктара Кажуры, Леаніда Крываноса, Мікалая Смірнова, Аляксандра Плавінскага, Сяргея Шавеля. Частка з іх прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бягучым годзе.

Раней у рамках бюджэтнай праграмы выдаваліся зборнікі газетных матэрыялаў праўладных прапагандыстаў Андрэя Мукавозчыка, Людмілы Гладкай і іншых.

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (СПБ) заснаванае ў 2005 годзе. Яно аб’яднала лаяльных палітычнаму курсу уладаў пісьменнікаў, крытыкаў, літаратуразнаўцаў.

Доўгі час у краіне дзейнічала два буйных пісьменніцкіх аб’яднанні. У 1991 годзе на базе Саюза пісьменнікаў БССР (заснаваны ў 1934 годзе) арганізаваны Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП), які пасля традыцыйна аб’ядноўваў адкрыта апазіцыйных і менш лаяльных уладам літаратараў.

У 1997 годзе па распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі ў СБП быў канфіскаваны Дом літаратара, які знаходзіўся ва ўласнасці адной са структур арганізацыі (пераведзены на баланс яго кіравання справамі). У 2006 годзе аб’яднанне выселенае з займанага там памяшкання і пазбаўленае юрыдычнага адрасу, з тых часоў там знаходзіцца офіс СПБ.

У 2002 годзе СБП па рашэнні ўладаў пазбавіўся перыядычных выданняў, заснавальнікам якіх ён з’яўляўся.

У 2010 годзе зробленая першая спроба ліквідацыі СБП.

1 кастрычніка 2021 года Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі СБП.

На сёння праўладны СПБ пазіцыянуе сябе як пераемніка Саюза пісьменнікаў БССР, хоць у афіцыйных дакументах і матэрыялах пра гэта нічога не сказана.

Прэс-канферэнцыя 7 сакавіка прайшла пад дэвізам “90 гадоў Саюзу пісьменнікаў Беларусі”. Паводле сцвярджэння Карлюкевіча, “гісторыя Саюза пісьменнікаў пачалася з 1934 года”, СПБ “мае намер праводзіць мерапрыемствы ў сувязі з датай”.

Незалежнае кнігавыданне ўнутры краіны фактычна разгромленае ўладамі ў 2022–2023 гадах. Многія кнігі, якія выйшлі там, прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Частка арганізацый аднавіла дзейнасць за мяжой, там жа ўзнікаюць новыя беларускія выдавецкія ініцыятывы.

СБП таксама дзейнічае за мяжой як міжнародны Саюз беларускіх пісьменнікаў (МСБП).

Поделиться

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

6 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

7 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

7 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

7 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

10 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

11 часов назад