Беларускі пісьменнік і журналіст выступіў на канферэнцыі ПАСЕ ў Люксбургу. Прыводзім кароткія вытрымкі з прамовы, у якой Саша Філіпенка распавёў пра асаблівасці сучаснай Беларусі.
Некалькі год таму, калі я выступаў у Женеве да мяне падайшла мясцовая жіыхарка і сказала: “Вы не маеце права казаць, што ў Беларусі дыктатура, бо ў вас чыстыя вуліцы і добрыя рэстараны, у якія еўрапецы могуць часам прыязджаць.. Як сказаў і міністр замежных спраў Венгрыі, які ў Беларусі быў тры разы толькі за апошні год. Мы можам быць арыштаваныя, калі вернемся дадому. А ён не. З іншага боку нам не трэба паціскаць руку дыктатару, як гэта робіць прадстаўнік Еўразвязу.
А што ж адбываецца насамрэч? Тады ў Жэневе ў суразмоўцы запытаўся, ці ведае яна, што ў Беларусь застаецца адзінай краінай ў Еўропе дзе дзейнічае смяротное пакаранне? І прысуды прыводзяцца ў выкананне ў турме ў цэнтры горада, насупраць рэстарана, які ёй вельмі спадабаўся.
Вядома, што яна гэтага не ведала. Але гэта не турбавала яе. І лічыла, што яе ўражанні аб’ектыўныя, бо яна ўсё бачыла на свае вочы.
Мне б хацелася распавесці пра тое, што не заўважыла ні яна, ні міністр замежных спраў Венгрыі.
Нядаўна я даведаўся, што выдаўцы даведнікаў не пішуць на вокладках год выпуску, бо яны хутка выходзяць з моды, а турысты заўсёды імкнуцца купіць апошняя выданее, каб не шукаць рэстараны, або галерэі, якіх па нейкіх прычынах больш няма.
Няма ніякай неабходнасці ставіць год выпуску на даведніку пра сталіцу Беларусі. Напраўляючыся у Мінск з Еўропы з перасадкай дзе-небудь у Стамбуле, трэба быць гатовым зрабіць апошнюю частку шляху на аўтобусе. Цягнікі ў Беларусь не ходзяць… Амаль усе пункты пропуску зачыненыя, таму колькі вы правядзеце на мяжы, ніхто не ведае.
Апынуўшыся на цэнтралным вакзале, вам зададуць пытанні супрацоўнікі КДБ.
Вязіце з сабой валюту. З кожым днём, мяняючы доллары і еўра на беларускія рублі, вы будзеце атрымліваць крыху больш, чым учора. Дэвальвацыя – бясконцая.
Як еўрапейцы, вы маеце права выбраць любы гатэль або прыватную кватэру. А гатэлі вас пачнуць праслухоўваць. У кватэры, магчыма, не. Вы і не заўважыце, што за вамі сочаць.
Але вы зможаце рабіць тое, чаго не могуць зрабіць сотні з’ехаўшых беларусаў, якія уцяклі з Беларусі – гуляць па Менску.
Гэта сталіца паражэння. Гэты горад маўчыць аб надзеях, якія не спраўдзіліся. Гэты города падобны на мужчыну, якога прынізілі на вачах яго дзяцей і прапанавалі працягваць жыць.
Усё, чаго не хапае гэтаму месцу, спакоўнага і свабоднага жыцця, якое заслужыў змучаны вольны народ.
Апынуўшыся тут, вы сапраўды бачыце чысты і сучасны мегаполіс, у якім машыны ўсё часцей кітайскія з-за еўрапейскіх санкцый.
У сучасных даведніках нічога не кажуць пра затрыманні, знявагі і катаванні. Адпраўляючыся ў Беларусь, вы адпраўляцеся ў краіну, дзе разгорнутыя поўнамасштабныя рэпрэсіі. Арэшты працягваюцца кожны дзень. Менск не адпускае боль. Каго могуць закрыць? Каго заўгодна! У гэтым ёсць логіка рэпрэсій – баяцца павінны ўсе…
Затрыманні могуць адбывацца дзе заўгодна. Калі побач з вамі спыняецца мікраўтобус “Фолксваген” з зацямнённым школом, будзе пільнымі: хутчэй за ўсё побач будуць кагосьці арэштоўваць, магчыма і вас. Таму лепш за ўсё круціце галавой і пры першай жа магчымасці бяжыце.
У кнігарні, нягледзячы на тое, што я адзін з самых прадаваемых беларускіх пісьменнікаў, маіх кніг тут няма. Дакладней, іх няма на паліцах. Вам трэба зайсці і спытацць у прадаўца, ці ёсць Філіпенка. Як сапраўдны наркадылер, ён дастане кнігу з-пад паліцы і падасць Вам. Мае тэатральныя пастановы забароненыя, супраць мяне адкрыта крымінальная справа. Прабачце, але наша павасудзе працуе так, што я да гэтага часу не ведаю, па якім артыкуле.
Але самае сумнае, што у гэтым няма нічога асаблівага. У мяне самы звычайны беларсукі кейс. У мяне ўжо няма правоў не толькі грамадзянкіх, але і аўтамабільных, няма магчымасці прыляцець да дому і атрымаць ніякія дакументы. І зусім хутка, як і многія беларусы, я застануся без пашпарта.
Я распавядаў, што кніжкі цяпер, як наркотык. Наркотыкі ў горадзе таксама ёсць. Дастаць іх зоўсім нескладана. Але будзе асцярожныя. Нават калі іх зноўдуць у вас у кішэні, Вы рызыкуеце атрымаць да 8 гадоў пазбаўлення волі. Беларускія калоніі запоўненыя беларускімі хлопцамі, якія “прыселі” на 7-8 гадоў за тое, што мелі пры сабе нейкую траву, хоць гэта дапушчальна ў Еўропе.
З наркотыкамі на дзяржаўным узроўні вядзецца нібыта сур’ёзная барацьба. Усё гэта скончваецца тым, што ў турмах аказваюцца турысты і падлеткі, але зоўсім не тыя, хто стаіць за вялікім і наладжаным наркатрафікам.
Адпраўляючыся ў Менск, вы павінны ведаць, што тут ні ў якім разе не дапускаецца спалучэнне белага і чырвонага колераў. Справа ў тым, што нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг Лукашэнка забараніў. Майго бацьку, напрыклад, затрымалі за бела-чырвоны-шалік мюнхенскай “Баварыі”. Вам здаецца, што ўсё гэта немагчыма, але ў Беларусі магчыма ўсё, акрамя перамен. Пакуль.
Майго бацьку прымусілі запсаць відэа, у якім ён асуджае маю дзейнасць. Калі ён спачатку адмовіўся, яму прыгразілі электрашокерам. Пасля чаго адправілі ў турму. Калі я спытаў бацьку, як гэта было, ён адказаў, што ўмовы добрыя: у мясцовай камеры ўсяго 22 чалавекі.
У горадзе больш за 22 км веладарожак. Але тут будзьце асцярожныя, нядаўна адзін беларус быў затрыманы за катафот у бела чырвоным-колеры. Сілавікі заявілі, што мужчына выказваў свае сімпатыў да апазіцыі праз катафот. Ніхто не здзівіўся, бо раней затрымлівалі глуханемых людзей за выкрыкі і аднарукіх зя апладысменты, якія выказвалі свой пратэст.
Я не быў дома амаль 4 гады. Мабыць, ужо ніколі не буду…
Кожны дзень мы павінны шукаць рашэнні невырашальных задач.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Несколько простых действий помогут выявить опасную болезнь заблаговременно, что, по статистике, многократно увеличивает шансы на…
Как насчёт уютных выживачей холодным вечером? Или вы предпочитаете игры, где можно проверить отношения на…
Житель Киришского района Ленобласти (Россия) умер вскоре после воссоединения с котом, который несколько дней провел…
23 ноября на плацу 56 зенитного ракетного полка состоялся ритуал принятия Военной присяги. В числе…
Житель Минска Валерий Малахов за час на Чижовском водохранилище выловил 18-килограммового сазана (карпа) и примерно…
Девушка показала цену белорусской сметаны в Дубае, которая оказалась довольно высокой – около 19 белорусских…