На яго думку, рэакцыя Кітая будзе негатыўнай.
Заявы прэзідэнта Расіі — гэта “проста шантаж, каб амерыканцы пагадзіліся як мага хутчэй пайсці на нейкія перамовы, пагадзіліся спыніць гэтую вайну на ўмовах Расіі”, дадаў ён.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 31 сакавіка заявіў, што меркаванне Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі сведчыць аб няўдалых яго перамовах са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам 21 сакавіка ў Маскве.