26 ноября 2024, вторник14:37

Происшествия

Рускія ў Данбасе ціснуць на ўсім фронце, украінцы пакінулі 31-ы блокпост

21 января 2015, 9:44

«Калі не дай Бог, у Чарнігаўскай вобласці або ў Харкаўскай з'явіцца хоць адна батальённа-тактычная група, будзе аб'яўлена вайна Расіі».
Пад агнём расійскіх танкаў і артылерыі ўкраінскія войскі вымушаны былі пакінуць 31-ы блокпаст, што на Бахмуцкай трасе ў Луганскай вобласці. Яны адступілі на запасныя апорныя пункты. Баі ў раёне Бахмуткі працягваюцца, у тым ліку ў раёнах 29-га і 30-га блокпастоў.
 
Інтэнсіўныя перастрэлкі адбываліся таксама ў раёнах Данецка, Марыупаля.
 
Начальнік Генштаба — галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны генерал-палкоўнік Віктар Мужэнка, знаходзіцца ў зоне баёў і працягвае кіраваць падраздзяленнямі ВСУ, паведамляюць украінскія СМІ.
 
У аэрапорце Данецка ў выніку баявых дзеянняў цалкам знішчаная узлётна-пасадачная паласа. Жорсткія баі там працягваюцца. У «ДНР» заявілі, што ў палон узятыя восем украінскіх байцоў. У Кіеве ані пацвердзілі, ані абверглі гэтую інфармацыю.
 
«Інфармацыю пра палонных або параненых і загінулых мы цяпер удакладняем, аднак цяпер пра гэта сказаць не можам». «Там цяпер ідуць баі, таму ўзяць адтуль інфармацыю, якая адпавядае рэчаіснасці… гэта значыць, калі я зараз скажу, праз хвіліну можа быць зусім іншае. Давайце дачакаемся, калі гэтая аперацыя будзе завершана. Мы іх спынім, каб была нейкая перадышка падвесці вынікі», — сказаў спікер антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка.
 
Старшыня парламенцкага камітэта па пытаннях нацбяспекі і абароны Сяргей Пашынскі заявіў, што Украіна гатовая ўвесці ваеннае становішча, але гэта пакуль не актуальна.
 
Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю «Пятаму каналу» ў аўторак вечарам.
 
«Што дасць ваеннае становішча ў ваенна-палітычным стане? З пункту гледжання мабілізацыі — нічога. З пункту гледжання наяўнасці танкаў ў нас… Калі мы аб’явім ваеннае становішча, у нас што больш танкаў стане?» — сказаў Пашынскі.
 
«Нам МВФ як ваюючай краіне скажа, што грошай не дамо, таму што ёсць статут Міжнароднага валютнага фонду. Мы вельмі маем патрэбу зараз фінансавай дапамогі», — дадаў ён.
 
У той жа час, па словах Пашынскага, ужо ўсе неабходныя рашэнні для аб’явы ваеннага становішча ёсць, яны «падпісаныя і запячатаныя ў канверты».
 
«Калі не дай Бог, у Чарнігаўскай вобласці або ў Харкаўскай з’явіцца хоць адна батальённа-тактычная група, будзе аб’яўлена вайна Расіі, але гэта не той сцэнар, пра які мы павінны марыць», — сказаў ён.

Фото ua.depositphotos.com
Иллюстрация media-polesye.com