У Міжнародны дзень роднай мовы, навучэнцы, педагогі, бацькі і метадысты раёна аб’ядналіся ў адзіным парыве, далучыўшыся да напісання «Купалаўскай дыктоўкі».
Гэтая акцыя стала прыгожым сімвалам павагі да творчасці Песняра і любові да роднага слова.
Гэты дзень паставіў яркую кропку ў Тыдні роднай мовы, які стаў сапраўдным святам культуры ва ўсіх установах адукацыі. Сем дзён былі напоўнены калейдаскопам падзей: ад захапляльных квэстаў і інтэрактыўных перапынкаў да маляўнічых выстаў.
Наша мова — гэта наш скарб. Яна заслугоўвае таго, каб гучаць штодзень.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.






































