23 ноября 2024, суббота03:58

Общество

Робім кармушку і лічым птушак

15 января 2018, 16:52

Падлічыць птушак і прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі “Птушкі ля кармушкі” прапануе грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) ладзіць акцыю штогод у сярэдзіне студзеня. Галоўная яе мэта – даведацца, ці не зніжаецца колькасць вераб’іных птушак.

–  Гэтая акцыя – прыклад “народнай навукі”, калі дзякуючы грамадству збіраюцца важныя для навукоўцаў і прыродаахоўнікаў дадзеныя. У 2017 годзе ў ёй паўдзельнічала каля дзвюх тысяч чалавек, – распавялі ў АПБ Медиа-Полесью. –  У халады вераб’іныя затрачваюць шмат энергіі, каб сагрэцца, і ежы ім трэба больш. Таму мы запрашаем усіх удзельнічаць у акцыі і ўсю зіму падкормліваць вераб’іных птушак.

Як стаць удзельнікам і што рабіць? 

20 і (або) 21 студзеня патрэбна падлічыць віды і колькасць птушак на сваёй кармушцы на працягу гадзіны і перадаць дадзеныя ў АПБ. Гэта можна здзейсніць праз паведамленне ў FB ці ВК або запоўніўшы простую форму, якая будзе даступная з 20 студзеня да 18.00 22 студзеня.

Сярод удзельнікаў акцыі, якія адправяць свае назіранні праз форму, АПБ разыграе дзесяць значкоў з птушкамі, якія любяць пагасцяваць на кармушцы.

Здымкі з кармушкі з хэштэгам #птушкілякармушкі размяшчайце ў сацсетках (FB або ВКInstagram) і загружайце ў спецыяльныя альбомы на FB і VK. Аўтараў самых цікавых здымкаў чакаюць сувеніры ад АПБ.

Як зрабіць кармушку?

Кармушку можна зрабіць самастойна. Важна: у кармушках у дне неабходна зрабіць адтулінкі для сцёку вады.

Парады аб тым, як зрабіць кармушку, можаце знайсці па спасылцы на Медиа-Полесье.

Птушкі на кармушках. Фота АПБ

Чым частаваць птушак? 

Найлепшы корм для вераб’іных – несалёныя і нясмажаныя сланечнікавыя семкі. Чысціць іх неабавязкова. Можна дадаць проса і авёс, несалёны і нясмажаны арахіс.

Сініцы і дзятлы любяць свежае несалёнае сала. Яго можна нанізаць на цвічкі па краях кармушкі, прывязаць да галінкі або падвесіць у сетачцы.

Чым разнастайнейшым будзе пачастунак, тым больш відаў птушак можа наведацца да “застолля”.

Калі на кармушку прыляцела невядомая птушка?

У такім выпадку дастаткова зазірнуь у даведнік або загрузіць фота птушкі на сайт florafauna.by, дзе спецыялісты вызначаць від.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media