9 ноября 2024, суббота04:26

Запись

«Рэпарцёры без межаў»: колер Беларусі на карце свабоды СМІ – чорны

18 октября 2012, 15:47

У складзе групы беларускіх журналістаў давялося пабываць у берлінскім офісе арганізацыі “Рэпарцёры без межаў”, той самай, якая складае штогадовыя рэтынгі краін свету паводле індэксу свабоды СМІ.

Што тычыцца індэкса свабоды СМІ, то, як вядома, па мінулагодніх дадзеных Беларусь займае ў ім 168-е месца. На распрацаванай арганізацыяй карце, на якой пры дапамозе розных колераў адлюстравана сітуацыя са свабодай СМІ, Беларусь – чорная. Такога ж колеру Іран, Судан, Куба, Паўночная Карэя, Кітай і яшчэ некалькі краін Азіі і Афрыкі, а з былога  СССР – Узбекістан, Туркменістан, Азербайджан.

Як распавяла журналістам рэферэнт па пытаннях прэсы Ульрыке Груска, Беларусь “абвалілася” на самыя нізкія месцы ў рэйтынгу пасля снежня 2010 года. “Калі журналістаў б’юць, садзяць у турмы – гэта вельмі пагаршае пазіцыю краіны, – падкрэсліла  рэферэнт па пытаннях прэсы. – У Беларусі няма свабоднага тэлебачання, незалежным СМІ складана атрымаць інфармацыю, а онлайн-сайты іншым часам знаходзяцця пад атакамі”, – заўважыла яна.

“Рапарцёры без межаў” таксама складаюць спіс ворагаў прэсы, робяць класіфікацыю ворагаў Інэрнэта (фіксуюць, у якіх краінах абмяжоўваўся доступ да тых ці іншых сайтаў). Адзін з накірункаў працы – дапамога журналістам ва ўсім свеце, якія пацярпелі ад рэжыму.


Фото испрльзуется в качестве иллюстрации
Павел Клименко