Пра гэта ён напісаў у сваім артыкуле «За што мы стаім, чаго мы хочам, што будзе і чаго не будзе».
«Нашай мэтай з’яўляецца пабудова рускай нацыянальнай дзяржавы як адзінай формы калектыўнага жыцця, якая спрыяе захаванню рускіх у ліку народаў Першага свету. Часткай пабудовы рускай нацыянальнай дзяржавы з’яўляецца вяртанне Наваросіі, Маларосіі, Беларусіі і Паўднёвай Сібіры (т.зв. «Паўночны Казахстан»), дзе да гэтага часу пражываюць дзясяткі мільёнаў рускіх людзей», — упэўнены Прасвірнін.
«Т.зв. «Украіна», «Беларусія» і «Казахстан» (штучныя дзяржаўныя ўтварэнні, створаныя бальшавікамі) з’яўляюцца чужымі нацыянальнымі дзяржавамі, якія рэалізуюць чужыя нацыянальныя праекты, і рана ці позна тыя рускія, што засталіся ў іх, будуць асіміляваныя ў чужыя нацыі», — напісаў адзін з ідэолагаў рускага імперскага нацыяналізму.
Гэтыя заклікі да захопу Беларусі не здаюцца фантастычнымі, улічваючы вайну ва Украіне. Нядаўна адзін з самых вядомых расійскіх палітолагаў і паліттэхнолагаў — Глеб Паўлоўскі, які шмат гадоў прапрацаваў на крамлёўскіх праектах, прадказаў Беларусі лёс Украіны, а Лукашэнку — тое, што яго зрыне Крэмль.