Сёння Ленінскім РАУС Брэсцкага аблвыканкама быў затрыманы індывідуальны прадпрымальнік, рэдактар партала «Рэальны Брэст» Дзяніс Марук. Дзяніс рабіў рэпартажы з маніфестацый «недармаедаў». На адной з акцый ён паказаў сярэдні палец чалавеку ў цывільным, які здымаў яго на камеру.
«Мне свецяць «суткі» за непрыстойны жэст на адрас супрацоўніка міліцыі, — расказаў «Нашай Ніве» Марук. — Але пачакайце, які ж ён супрацоўнік міліцыі, калі ён быў без знакаў адрозненняў?»
Дзяніс быў не згодны з выстаўленым яму абвінавачваннем, якое патрабавалі падпісаць. Пасля гэтага, сцвярджае ён, яго пачалі жорстка збіваць.
«Каб захаваць свае відэаматэрыялы я засунуў флэшку ў рот. Мяне пачалі біць яшчэ больш жорстка, аб падлогу, па нагах, па нырках. Засунулі нейкую брудную лыжку ў рот, спрабуючы выцягнуць флэшку, парвалі ўсю вопратку».
Толькі калі ў кабінет зайшоў нехта з начальства, з рэдактарам партала пачалі размаўляць спакойным тонам, расказаў Марук «Нашай Ніве».
«Мне сказалі, што на першы раз мне даруюць, і выпісалі штраф: дзве базавыя велічыні за дробнае хуліганства. Аднак я не збіраюся пакідаць гэта проста так. Цяпер буду здымаць пабоі. Я не аспрэчваў тое, што паказаў чалавеку ў цывільным сярэдні палец. Але за што ж збіваць мяне?» — абураецца ён.
У той жа час у Ленінскім РАУС Брэста «Нашай Ніве» паведамілі, што да іх такі грамадзянін не паступаў.
Для приготовления этих бейглов понадобятся только творог и самоподнимающаяся мука. Если вы не найдёте такую…
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.