23 ноября 2024, суббота12:12

Общество

Рэдактар партала «Рэальны Брэст»: У міліцыі мне спрабавалі лыжкай расціснуць зубы, калі я схаваў у роце флэшку з асабістымі відэазапісамі

29 марта 2017, 12:02

Сёння Ленінскім РАУС Брэсцкага аблвыканкама быў затрыманы індывідуальны прадпрымальнік, рэдактар партала «Рэальны Брэст» Дзяніс Марук. Дзяніс рабіў рэпартажы з маніфестацый «недармаедаў». На адной з акцый ён паказаў сярэдні палец чалавеку ў цывільным, які здымаў яго на камеру. 

«Мне свецяць «суткі» за непрыстойны жэст на адрас супрацоўніка міліцыі, — расказаў «Нашай Ніве» Марук. — Але пачакайце, які ж ён супрацоўнік міліцыі, калі ён быў без знакаў адрозненняў?»

Дзяніс быў не згодны з выстаўленым яму абвінавачваннем, якое патрабавалі падпісаць. Пасля гэтага, сцвярджае ён, яго пачалі жорстка збіваць.

«Каб захаваць свае відэаматэрыялы я засунуў флэшку ў рот. Мяне пачалі біць яшчэ больш жорстка, аб падлогу, па нагах, па нырках. Засунулі нейкую брудную лыжку ў рот, спрабуючы выцягнуць флэшку, парвалі ўсю вопратку».

Толькі калі ў кабінет зайшоў нехта з начальства, з рэдактарам партала пачалі размаўляць спакойным тонам, расказаў Марук «Нашай Ніве».

«Мне сказалі, што на першы раз мне даруюць, і выпісалі штраф: дзве базавыя велічыні за дробнае хуліганства. Аднак я не збіраюся пакідаць гэта проста так. Цяпер буду здымаць пабоі. Я не аспрэчваў тое, што паказаў чалавеку ў цывільным сярэдні палец. Але за што ж збіваць мяне?» — абураецца ён.

У той жа час у Ленінскім РАУС Брэста «Нашай Ніве» паведамілі, што да іх такі грамадзянін не паступаў.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock