22 ноября 2024, пятница16:04

Запись

Раённы конкурс «Зоркі Палесся» – новыя таленты і абмен вопытам

23 апреля 2013, 12:56

Раённы конкурс «Зоркі Палесся» праходзіў на Століншчыне з 18 па 21 красавіка. Свой талент у гэтыя дні ўдзельнікі дэманстравалі на сцэнах Столінскага ГДК, у Давыд-Гарадку і Альшанах.

Арганізатары конкурсу сучаснага  эстраднага мастацтва – аддзелы культуры, адукацыі і па справах моладзі райвыканкама. Творчыя нумары ўдзельнікаў, узрост якіх, дарэчы, ад 7 да 30 год, былі прадстаўлены ў 4-х намінацыях: эстрадная песня, харэаграфія, інструментальны жанр, размоўны жанр.

Сярод амаль 180 нумароў, заяўленых на конкурс, журы патрэбна было адабраць да 36. «У Дзень Беларускага герба і сцяга, 12 мая, адбудзецца гала-канцэрт па выніках конкурсу», – паведаміў карэспандэнту Медыя-Палесся вядучы спецыяліст раённага метадычнага цэнтра Валерый Юр’евіч Шуркала. Як адзначыў Валерый Шуркала, такі конкурс – гэта, не толькі магчымасць прыцягнуць дзяцей да творчасці, адкрыць новыя таленты, але і  своеасаблівая вучоба для кіраўнікоў устаноў культуры і адукацыі, якія могуць убачыць працу іншых, узяць нешта для сябе”.

Старшыня журы, дырэктар раённага метадычнага цэнтра Алена Мікалаеўна Дубойская, падкрэсліла: «З кожным годам павялічваецца колькасць жадаючых прыняць удзел у конкурсе «Зоркі Палесся». З’яўляюцца новыя выканаўцы. Хацелася б больш яркіх нумароў».

Па словах спецыялістаў, у многіх удзельнікаў, на жаль, не прасочваецца пранікненне ў сэнс песні.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com