Skip to content
5 ноября 2026, четверг 22:55
Все регионы

Распрацоўваецца турыстычны маршрут па Палессі “Шляхамі Герадотава мора” (відэа)

Media-Polesye

Турызм у Пінскім раёне развіваецца. Нараджаюцца новыя ідэі і праекты. Так, адзін з уладальнікаў аграсядзібы на Піншчыны мае намер адкрыць сёлета новы маршрут для турыстаў - “Шляхамі Герадотава мора”.

Дапамагаюць яму ў гэтай справе адмыслоўцы заказніка “Сярэдняя Прыпяць і Простыр”. Назва абраная не выпадкова.

Вядомы ў свеце старажытнагрэчаскі гісторык Герадот 2,5 тысячы гадоў таму прыйшоў да высновы, што на тэрыторыі Палесся размешчана вялікае возера ці мора. Гісторыкі Юзаф Крашэўскі (1812-1887) і Адам Кіркор (1818-1886) сцвярджалі, што сяляне ў Прыпяці знаходзяць якары і цэлыя судны на вялікай адлегласці ад ракі, пасярод палёў і лясоў. Гэтым яны даказвалі праўдзівасць думкі Герадота.

Маршрут пакуль у распрацоўцы, але ўжо вядома, што ён закране цікавыя мясціны Пінскага Палесся.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя