Мэта “Кадравага Рэзерва” – падабраць людзей, якія маюць добрую адукацыю, матывацыю, амбіцыі для таго, каб быць у камандзе пераменаў, падрыхтаваць іх належным чынам праз адукацыйныя праграмы, стажыроўкі, сфарміраваць каманду і быць гатовымі для ажыцяўлення рэформаў.
Удзельнікамі Кадравага Рэзерву могуць стаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць жаданне, вопыт і адукацыю для эфектыўнага выканання службовых абавязкаў у сферы дзяржаўнага адміністравання пасля зменаў у Беларусі.
Кандыдаты атрымаюць магчымасць узмацніць свае кампетэнцыі праз навучанне і стажыроўкі ў цэнтральных і муніцыпальных органах улады шэрагу краін Еўрапейскага Звязу.
Ужо ў красавіку стартуе пілотная навучальная анлайн праграма. Яна накіравана на павышэнне кампетэнцый будучых спецыялістаў па шэрагу спецыяльнасцяў і ведаў, якія знаходзяцца ў трэндзе развіцця той ці іншай сферы дзяржаўнага кіравання.
Нягледзячы на рэпрэсіі і запалохванні, беларусы адпраўляюць усё больш заявак. І хоць агульная колькасць анкет не настолькі вялікая, але іх якасць вельмі высокая.
Так, каля 90% заяўнікаў маюць вышэйшую адукацыю альбо вучоную ступень.
Большасць кандыдатаў працуе альбо мае досвед у галіне адукацыі, IT-сферы, а таксама з палітычнага сектара і НДА. Значная частка з дзяржаўнай службы, а таксама шмат з досведам у бізнэсе. Больш за 40% знаходзяцца ў Беларусі, астатнія па-за межамі краіны.
Набор у кампанію «Кадравы рэзерв» ідзе пастаянна, але на першую навучальную праграму набор завершыцца 19 сакавіка. Старт навучання ў межах першай адукацыйнай праграмы: 3 красавіка 2023 года. Працягласць праграмы: 60 акадэмічных гадзін. Форма заняткаў: анлайн.
У вас яшчэ ёсць магчымасць стаць ўдзельнікам адукацыйнага пілотнага праекта, калі вы далучыцеся да кампаніі «Кадравы рэзерв», запоўніўшы анкету на сайце https://pr-belarus.org/be/apply-by
Арганізатары гарантуюць бяспеку і ананімнасць.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!