23 ноября 2024, суббота23:44

Политика

Расія забараніла ўвоз амаль усяго мяса з Беларусі

26 ноября 2014, 13:46

Рассельгаснагляд з серады, 26 лістапада, уводзіць забарону на продаж у Расіі мяса яшчэ васьмі беларускіх прадпрыемстваў услед за уведзенай двума днямі раней аналагічнай забаронай у дачыненні да 11 кампаній.

Забарона ўводзіцца на прадукцыю наступных прадпрыемстваў: ААТ «Агракамбінат Скідзельскі», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», СЗАТ «Сервалюкс Агра», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «АФПК Жлобінскі мясакамбінат», ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», ААТ «Рагачоўскі МКК» і ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет».

На іх прыпадае амаль увесь аб’ём імпарту беларускага мяса ў Расію — каля 400 тысяч тон сумай не менш за 300 мільёнаў даляраў.

Афіцыйна ведамства патлумачыла такія меры выяўленнем у прадукцыі беларускіх кампаній небяспечных для здароўя мікраарганізмаў. З панядзелка ўжо была забароненая да рэалізацыі ў Расіі прадукцыя Слуцкага мясакамбіната з-за таго, што ў яе каўбасе быў знойдзены геном віруса афрыканскай чумы свіней.

Беларускія лабараторыі ў сваю чаргу не знайшлі парушэнняў у прадукцыі мясакамбінатаў, пастаўкі з якіх Расія забараніла ў панядзелак. Пра гэта распавёў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгаса Беларусі Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, калі Расія цалкам адмовіцца ад імпарту мяса, Мінск зможа знайсці іншыя рынкі. «Мы пастаўляем сваю прадукцыю ў 56 краін. Мы знойдзем, куды яе дзець», – дадаў ён.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com