Skip to content
5 ноября 2026, четверг 11:12
Все регионы

Расія рыхтуецца будаваць другую буйную ваенную базу ля мяжы з Украінай

Media-Polesye

Як паведамляе Reuters, пра гэта сведчаць урадавыя дакументы і людзі, якія працуюць на месцы будучага будаўніцтва.

Адзначаецца, што база будзе размешчаная на ўскраіне невялікага горада Багучар, на ўсход ад яшчэ адной базы, якая будуецца ў Белгародскай вобласці, але гэтак жа блізка да мяжы з Луганскай вобласцю Украіны.

Паводле дакументаў, расійскае Мінабароны мае намер ператварыць старое вайсковае сховішча ў Багучары Варонежскай вобласці ў буйную базу з дзясяткамі будынкаў і спецыяльных збудаванняў, у якой будуць базіравацца больш за 1300 адзінак баявой тэхнікі.

«Новая база з больш чым дзясяткам казармаў для 5210 ваенных, артылерыйскімі складамі, лазарэтам, басейнам і велізарным навучальным комплексам размесціцца ў 45 кіламетрах ад украінскай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя