4 декабря 2024, среда23:56

Политика

Расія абвясціла: транзітныя цягнікі з Беларусі ўпускацца не будуць

17 декабря 2014, 11:44

Літоўская чыгуначная кампанія Lietuvos gelezinkeliai афіцыйна атрымала ліст Расіі з паведамленнем пра тое, што з гэтага часу ў Расію не будуць пускаць цягнікі з прадуктамі, што ідуць транзітам праз Беларусь у краіны Мытнага саюза і Азіі.

Як адзначае літоўская дзелавая газета Verslo zinios, першай ахвярай забароны стаў груз масла ў 1 тыс. тон, які рухаўся ў Узбекістан.

«Калі Масква заявіла аб эмбарга на прадукты, нам на працягу тыдня вярнулі 32 вагоны з прадуктамі. Зараз чарговае вялікае змяненне. Страты непазбежныя, аднак іх маштаб не ясны», — сказаў у інтэрв'ю Verslo zinios кіраўнік дырэкцыі Lietuvos gelezinkeliai па пытаннях перавозкі грузаў Стасіс Гудваліс.

Паводле яго слоў, Расія адзначыла, што харчовыя прадукты можна везці праз Латвію ці Украіну, а кіраўнікі Беларускай чыгункі ўжо вядуць перамовы з калегамі ў Маскве, але прынясуць яны вынікі – незразумела.


Фото используется в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото: Sputnik Молдова
Фото иллюстрационное из открытых источников