5 февраля 2026, четверг09:34

В стране и мире

«Радыё Свабода» распачало новы праект пра гісторыю Беларусі, першы выпуск прысвечаны паўстанню Каліноўскага

2 февраля 2023, 13:57

Удзельнікі эфіру будуць шукаць гістарычныя аналагі сучасных падзей, раскажуць пра невядомыя факты беларускай і сусветнай гісторыі і паспрабуюць па-новаму паглядзець на факты.

 

На ютуб-канале распачаты праект «Гісторыя на Свабодзе».

«Вакол Беларусі ідзе вайна гісторый, — адзначыў рэдактар праекту Сяргей Абламейка. — Падзеі ва Украіне не выключэнне. Расія страляе не толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргументамі, гістарычнай прапагандай. Украіна бароніцца не толькі зброяй, але і нацыянальнай памяццю».

Паводле яго слоў, беларусы «таксама маюць сваё бачанне гісторыі, якое цалкам адрозніваецца ад расійскага».

Разам з ютуб-каналам з’явіўся аднайменны падкаст  на платформах Apple Podcasts, Google Podcasts, Spotify, Soundcloud, «Яндекс Музыка».

Выпускі будуць двойчы на тыдзень — па серадах і суботах.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП