22 ноября 2024, пятница02:50

В стране и мире

Рада БНР ўзнагародзіла 16 чалавек

25 марта 2023, 11:44

Медаль Ордэну Пагоні / radabnr.org

Медаль Ордэну Пагоні / radabnr.org

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла падпісала дэкрэт аб узнагароджаньні 16 беларусаў Медалём Ордэну Пагоні.

 

Узнагароду атрымалі палітвязні прыжыццёва і пасмяротна — ваяры, якія загінулі ва Украіне, а таксама Андрэй Зэльцэр. Пажыццёва медаль атрымалі Кацярына Андрэева, Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Гундар, Дзяніс Івашын, Уладзімір Лабковіч, Дар’я Лосік, Ігар Лосік, Эдуард Пальчыс, Валянцін Стэфановіч, Дар’я Чульцова, Паліна Шарэнда-Панасюк.

Пасмяротна ўзнагароджаныя Аляксей Аўдзеенка, Андрэй Зэльцэр, Эдуард Лобаў, Алег Панамароў, Міхась Шавельскі.

— Мы ўжо ў другі раз абвяшчаем пра ўручэньне Медаля Ордэну Пагоні, асноўнай узнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні. Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасць нашай Бацькаўшчыны, — кажа Івонка Сурвілла. — Перадусім гэта героі, якія ахвяравалі сваім жыцьцём у збройнай барацьбе супраць ворагаў свабоды і незалежнасці Беларусі. Іх імёны ўвойдуць у гісторыю нашага народу, і ўсе мы павінны працягнуць іх барацьбу.

Таксама гэтым разам Рада БНР адзначае і некалькі нашых суродзічаў, хто паказаў і працягвае паказваць сваю непахіснасць перад чужынскім дыктатарскім рэжымам, сваю чалавечую і грамадзянскую годнасць у турме. Амаль усе гэтыя людзі дагэтуль незаконна ўтрымліваюцца ў палоне за сваю актыўную грамадзкую або журналісцкую дзейнасьць.

Мэдаль Ордэну Пагоні заснаваны ў 2022 годзе для адзначэння грамадзянскіх, ваенных, культурніцкіх і іншых заслугаў перад Беларуссю. Першае ўзнагароджаньне адбылося з нагоды Дня Слуцкага збройнага чыну ў лістападзе 2022 года.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters