Васіля Мацкевіча не стала 11 красавіка. Ён памёр раптоўна, як мы лічым ад каранавірусу, хоць у пасведчанні аб смерці гэта не адлюстравана. Яго смерць стала вялікай трагедыяй для блізкіх і калег, для незалежнай медыясупольнасці рэгіёна.
Рада ГА «БАЖ» упершыню, з пачатку пандэміі, правяла чарговае паседжанне.
Рэдактар «Медиа-Полесья» Святлана Гарда распавяла пра апошнія дні працы калегі. Яна адзначыла, што дыплом Васіля Мацкевіча, якім ён адзначаны за перамогу ў конкурсе прафесійнага майстэрства «Вольнае слова» знаходзіцца на самым бачным месцы ў офісе як прыклад якаснай журналістыкі.
У лісце пашаны старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец адзначыў мужнасць і прафесіяналізм спадара Мацкевіча, яго адданасць справе і асабісты ўнёсак у развіццё рэгіянальнай журналістыкі і свабоды слова.
Ліст пашаны будзе перададзены сыну журналіста – Адаму Мацкевічу.