На выставе прадстаўлены работы 14 маладых аўтараў, выпускнікоў адукацыйнага курсу “Лаві момант!”, які ладзіла ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Выстава нарадзілася не на пустым месцы. Курс “Лаві момант” стартаваў восенню 2014 года і праходзіў у некалькі этапаў. Увесь гэты час пад кіраўніцтвам выкладчыкаў — беларускага і літоўскага фатографаў Сяргея Балая і Рамуальдаса Вайткуса навучэнцы выконвалі заданні, аналізавалі іх, крок за кркам удасканавалі сваё майстэрства.
На выставе можна пабычыць 14 фотагісторый пра людзей. Максім Гарда прадставіў фотагістрыю пра свайго сябра, маладога ўрача Ігара Майсака.
Франгменты фотавыставы




Лепшыя працы фатожурналістаў увайшлі ў фотаальбом “Дотык”, які ўбачыў свет незадоўга да адкрыцця выставы.
Выстава будзе працаваць да 29 кастрычніка з 9:00 да 21:00 (панядзелак – пятнiца).
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.
Media-Polesye






































