Як сказаць, каб пачулі? Тэма аднаго з выступленняў стала лейтматывам Пятых гісторыка-філалагічных чытанняў памяці Мікалая Анцукевіча, што адбыліся днямі ў гімназіі г. Лунінца.
90-гадовы юбілей Мікалая Анцукевіча святкавалі разам з гасцямі з Ельска Гомельскай вобласці – малой радзімы М.П. Анцукевіча, і з Вільнюса (Літва), з якім звязаны яго лёс з 1930-ых гг.
–Сустрэча атрымалася і карыснай, і ўрачыстай, – расказала кіраўнік навуковага таварыства вучняў “Зямляне” настаўніца Ірына Аляксандраўна Грушэўская. – Наша мэта – абудзіць у дзяцей пошукавы інтарэс. Аказваецца, няшмат ведаем нават аб гісторыі малой радзімы.
Усеагульную цікавасць выклікала прэзентацыя “Лунінец – горад, народжаны чыгункай”, якую падрыхтавалі 6-класнікі. Колькі новых ведаў чакала нашых 10-класнікаў – асноўных удзельнікаў чытанняў. Імкнуліся нагадаць дзецям, што шлях да адкрыццяў ажыццяўляецца не толькі ў сталіцах. Даследаваннямі займаюцца і ў нашым краі, у філіяле Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – Палескай доследнай станцыі меліярацыйнага земляробства і лугаводства.
З незвычайным прадпрыемствам пазнаёмілі 6-класнік Стас Краўцоў – гістарычны ракурс і 10-класніца Дар’я Рудовіч – патэнцыял і перспектывы.
Першы дзень чытанняў прысвяцілі 75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай, што адзначаем сёлета 22 чэрвеня. Дзве вайны выпала на лёс Мікалая Анцукевіча: салдат Першай сусветнай, у час Другой праследаваўся акупантамі і цудам пазбег арышту… Аб вайне, якая пакінула трагічны і гераічны след у гісторыі сям’і, пранікнёна расказала 7-класніца Таццяна Лявонава (Ельск). Баявы шлях прадзеда прасачыла і наша 10-класніца Дар’я Завадская.
Да патрыятычнай акцыі “Бессмяротны полк”, што ўпершыню адбылася ў Лунінцы 9 мая 2015 года, заклікала фотагалерэя партрэтаў былых франтавікоў і партызан. А відэасюжэт занатаваў аўтапрабег, які адбыўся напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі па ініцыятыве лунінецкіх таксістаў. 10-хвілінны ролік выклікаў вялікае ўражанне гледачоў, тым больш, калі даведаліся, што здымкі вёў бацька аднаго з гімназістаў – Аляксандр Лягееў.
Інтэлектуальную гульню вучняў па тэме “2016-ы – Год культуры” правяла настаўніца гісторыі Юлія Дзмітрыеўна Новак (Ельск). У творчых спаборніцтвах выступілі тры каманды: дзве – гаспадароў і адна – гасцей.
Урачыстасць зале надавалі выставы: кніжных рарытэтаў з бібліятэкі гімназіі і старажытных ікон з фондаў раённага краязнаўчага музея.
Сімвалічны масток да другога дня чытанняў перакінула наведванне “Беларускай хаткі”.
Мастацкі кіраўнік “Кроснаў” Сяргей Уладзіміравіч Рыхцер з вучнямі вясёлымі найгрышамі запрасілі гасцей і патанцаваць, і паспяваць частушкі.
Другі дзень чытанняў адкрыў 6-класнік Віталь Кацуба, захоплены тэмай развіцця чыгуначнага вузла Лунінец.
Як вядома, М.П. Анцукевіч тут пачаў педагагічную дзейнасць, а працягнуў – у Віленскай беларускай гімназіі (затым – у Вільнюскім універсітэце). Летась усталявалі сувязі з гэтай установай адукацыі, якая носіць імя Францыска Скарыны.
На міжнароднай канферэнцыі ў сталіцы Літвы паспяхова выступіў наш гімназіст. Цяпер ужо 10-класнік Павел Лусевіч пазнаёміў удзельнікаў чытанняў з дакладам “Слова…” пачыналася і ў Лунінцы”.
Сучасная гімназія сваёй папярэдніцай лічыць “рэалку”, дзе выкладаў М.П. Анцукевіч. Яго вучаніцай была мама старшыні раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Н.І. Казанковай. Сваё выступленне Наталля Іванаўна прысвяціла не настаўніку, а яго сыну – Алегу Мікалаевічу. І сам ён, ураджэнец Лунінца, варты пашаны – быў доктарам сацыяльных навук, працаваў у Міністэрстве лясной гаспадаркі Літвы. Чатыры гады таму завяршыў зямны шлях. Пераемнасць пакаленняў працягвае ўнук перакладчыка.
Настаўнічаў у Лунінцы і будучы славуты авіяканструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы П.В. Сухой. Працаваў разам з Вольгай Казюліч, якая пазней стала жонкай Мікалая Анцукевіча (Павел Восіпавіч таксама знайшоў сваё шчасце ў Лунінцы, ажаніўся з настаўніцай Софіяй Цянчынскай). Аб жыцці і дзейнасці стваральніка лепшых у свеце самалётаў паведаміў 10-класнік Аляксандр Верас.
Другі дзень чытанняў прысвяцілі Дню роднай мовы. Гучалі абедзве – беларуская і руская.
Зацікавіў відасюжэт аддзела ЗАГС, галоўны спецыяліст якога Наталля Яўгенаўна Богдан у абласным конкурсе прызнана “Лепшай вядучай па правядзенні абраду ўрачыстай рэгістрацыі нараджэння”. Зачаравала выступленне 9-класніцы Ірыны Панфілавай (Ельск) – і мілагучнай мовай, і глыбінёй зместу.
Тэма даследавання адпавядае выхаванню духоўнасці. Гэта датычыць і навукі – само слова паходзіць з выказвання “на вуха”. Як складана ўсвядоміць, што чалавек “і асвету, і мудрасць” можа набыць пры дзіўнай здольнасці – пачуць іншага. Аб гэтым спрадвеку нагадвае біблейская ісціна: “Хто мае вушы слухаць, няхай пачуе”.
Безумоўнай вартасцю штогадовых сустрэч у лютым з’яўляецца ўдзел у чытаннях прадстаўнікоў духавенства – кіраўнікоў аддзелаў Пінскай епархіі. Размовай і спевамі гімназістаў захапіў кандыдат багаслоўя, протадыякан Свята-Пакроўскага храма г. Баранавічы Андрэй Гарбуноў.
Аб звычайнай увазе да старэйшага пакалення як праяве сапраўднай міласэрнасці прачула гаварыў госць з Пінска – іерэй Сергій Плотніцкі, які будуе храм у гонар страстацерпца цэсарэвіча Аляксія з рэабілітацыйным цэнтрам для дзяцей-інвалідаў.
Адзначэнне першай круглай даты чытанняў увасобілася ў цырымоніі ўзнагароджання дакладчыкаў. Дыпломы памяці М.П. Анцукевіча былі ўручаны навуковым кіраўнікам вучняў, якія выхоўваюць у гімназістаў прагу даследчыцкай дзейнасці і дасягаюць плёну. Гэта настаўніцы Аксана Рыгораўна Арашкевіч (гісторыя), Валянціна Канстанцінаўна Казун і Ірына Анатольеўна Дасько (беларуская мова), бібліятэкар Ірына Пятроўна Раманчук.
Адміністрацыя гімназіі ўдзячна калектывам, якія падтрымалі агульную справу, – гэта хлебазавод (дырэктар Канстанцін Міхайлавіч Аліфяровіч) і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (дырэктар Тамара Нічыпараўна Патурай). Удзел у чытаннях прынялі старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Аляксандр Іванавіч Матор і дырэктар ДРБУ-101 Аляксандр Мікалаевіч Трухноў.
Афіцыйна закрываючы 5-ыя і даючы старт падрыхтоўцы да 6-ых чытанняў, дырэктар гімназіі Аляксандр Аляксандравіч Грушэўскі падкрэсліў значнасць прыкладу Мікалая Анцукевіча і для настаўнікаў (прафесія не абмяжоўвае творчасці), і для вучняў (вялікія крокі можна рабіць і ў маленькім горадзе). Адзначана таксама плённасць развіцця міжрэгіянальных сувязей паміж установамі адукацыі, узаемасупрацоўніцтва ў напрамку інтэлектуальнага ўдасканалення вучняў і метадычнага – педагогаў.
Сардэчна дзякавала лунінчанам намеснік дырэктара Ельскай гімназіі Наталля Іванаўна Ключынская:
– Нашы вучні і я з калегай знаходзімся пад вялікім уражаннем ад першага наведвання Лунінца. Адкрываем для сябе нашага земляка – вядомага філолага, лінгвіста, перакладчыка. Узровень арганізацыі чытанняў і гасціннасць прыёму нельга перадаць словамі. Усё пачутае і ўбачанае сведчыць аб тым, што ў вас цудоўны раён, які мае высокі патэнцыял для свайго развіцця.
Не хаваў шчырыя ўражанні Мікалай Алегавіч Анцукевіч (Вільнюс, Літва):
–Якую б тэму выступлення ні закраналі, гімназісты, педагогі і свяшчэнства гаварылі пра вечныя каштоўнасці. Галоўная з іх – павага да папярэднікаў, іх ідэалаў і спраў. Гэта такое літаральнае засваенне біблейскай запаведзі, што верыцца – пры адпаведным выхаванні можна пераадолець спрадвечны канфлікт бацькоў і дзяцей. А значыць, захаваем традыцыі, якія ўмацоўваюць грамадства…
Вучні і настаўнікі абедзьвюх гімназій разам з госцем з Вільнюса наведалі Свята-Крыжаўвіжанскую царкву, дзе ў свой час быў дыяканам прадзед Мікалая Алегавіча.
Удзельнікам чытанняў выпаў гонар вітаць архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана, які 12 лютага ў нашым храме служыў літургію ў гонар трох святых – Васілія Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Златаўстага.
Навуковы плён і духоўнае благаславенне няхай натхняюць “Зямлян” на новыя справы на карысць не толькі малой радзімы. Яна ж – частка сусветнай супольнасці…
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.