20 сентября 2024, пятница18:32

Запись

Пятыя гісторыка-філалагічныя чытанні прайшлі ў гімназіі Лунінца

16 февраля 2016, 22:22

Як сказаць, каб пачулі? Тэма аднаго з выступленняў стала лейтматывам Пятых гісторыка-філалагічных чытанняў памяці Мікалая Анцукевіча, што адбыліся днямі ў гімназіі г. Лунінца.

90-гадовы юбілей Мікалая Анцукевіча святкавалі разам з гасцямі з Ельска Гомельскай вобласці – малой радзімы М.П. Анцукевіча, і з Вільнюса (Літва), з якім звязаны яго лёс з 1930-ых гг.

–Сустрэча атрымалася і карыснай, і ўрачыстай, – расказала кіраўнік навуковага таварыства вучняў “Зямляне” настаўніца Ірына Аляксандраўна Грушэўская. – Наша мэта – абудзіць у дзяцей пошукавы інтарэс. Аказваецца, няшмат ведаем нават аб гісторыі малой радзімы.

З вітальным словам - унук даследчыка

Дзень першы

Выступоўцы і цікавыя факты

Усеагульную цікавасць выклікала прэзентацыя “Лунінец – горад, народжаны чыгункай”, якую падрыхтавалі 6-класнікі. Колькі новых ведаў чакала нашых 10-класнікаў – асноўных удзельнікаў чытанняў. Імкнуліся нагадаць дзецям, што шлях да адкрыццяў ажыццяўляецца не толькі ў сталіцах. Даследаваннямі займаюцца і ў нашым краі, у філіяле Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – Палескай доследнай станцыі меліярацыйнага земляробства і лугаводства.

З незвычайным прадпрыемствам пазнаёмілі 6-класнік Стас Краўцоў – гістарычны ракурс і 10-класніца Дар’я Рудовіч – патэнцыял і перспектывы.

Першы дзень чытанняў прысвяцілі 75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай, што адзначаем сёлета 22 чэрвеня. Дзве вайны выпала на лёс Мікалая Анцукевіча: салдат Першай сусветнай, у час Другой праследаваўся акупантамі і цудам пазбег арышту… Аб вайне, якая пакінула трагічны і гераічны след у гісторыі сям’і, пранікнёна расказала 7-класніца Таццяна Лявонава (Ельск). Баявы шлях прадзеда прасачыла і наша 10-класніца Дар’я Завадская.

Да патрыятычнай акцыі “Бессмяротны полк”, што ўпершыню адбылася ў Лунінцы 9 мая 2015 года, заклікала фотагалерэя партрэтаў былых франтавікоў і партызан. А відэасюжэт занатаваў аўтапрабег, які адбыўся напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі па ініцыятыве лунінецкіх таксістаў. 10-хвілінны ролік выклікаў вялікае ўражанне гледачоў, тым больш, калі даведаліся, што здымкі вёў бацька аднаго з гімназістаў – Аляксандр Лягееў.

Інтэлектуальную гульню вучняў па тэме “2016-ы – Год культуры” правяла настаўніца гісторыі Юлія Дзмітрыеўна Новак (Ельск). У творчых спаборніцтвах выступілі тры каманды: дзве – гаспадароў і адна – гасцей.

Пераможцамі інтэлектуальнай гульні сталі госці - каманда =Ventura=

І гаспадары прадэманстравалі добрыя веды

Урачыстасць зале надавалі выставы: кніжных рарытэтаў з бібліятэкі гімназіі і старажытных ікон з фондаў раённага краязнаўчага музея. 

Сімвалічны масток да другога дня чытанняў перакінула наведванне “Беларускай хаткі”.

Музычна аздобілі сустрэчу ўдзельнікі ансамбля “Кросны” Лунінецкай ДШМ

Мастацкі кіраўнік “Кроснаў” Сяргей Уладзіміравіч Рыхцер з вучнямі вясёлымі найгрышамі запрасілі гасцей і патанцаваць, і паспяваць частушкі.

Падыспань разам

Дзень другі

“Слова…” пачыналася і ў Лунінцы”

Другі дзень чытанняў адкрыў 6-класнік Віталь Кацуба, захоплены тэмай развіцця чыгуначнага вузла Лунінец.

Кляссер у падарунак Віталю Кацубе ад краязнаўцы Льва Коласава перадаў Аляксандр Матор

Як вядома, М.П. Анцукевіч тут пачаў педагагічную дзейнасць, а працягнуў – у Віленскай беларускай гімназіі (затым – у Вільнюскім універсітэце). Летась усталявалі сувязі з гэтай установай адукацыі, якая носіць імя Францыска Скарыны.

На міжнароднай канферэнцыі ў сталіцы Літвы паспяхова выступіў наш гімназіст. Цяпер ужо 10-класнік Павел Лусевіч пазнаёміў удзельнікаў чытанняў з дакладам “Слова…” пачыналася і ў Лунінцы”.

Павел Лусевіч працягвае вывучэнне перакладу Анцукевіча

Сучасная гімназія сваёй папярэдніцай лічыць “рэалку”, дзе выкладаў М.П. Анцукевіч. Яго вучаніцай была мама старшыні раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Н.І. Казанковай. Сваё выступленне Наталля Іванаўна прысвяціла не настаўніку, а яго сыну – Алегу Мікалаевічу.  І сам ён, ураджэнец Лунінца, варты пашаны – быў доктарам сацыяльных навук, працаваў у Міністэрстве лясной гаспадаркі Літвы. Чатыры гады таму завяршыў зямны шлях. Пераемнасць пакаленняў працягвае ўнук перакладчыка.

Наталля Іванаўна Казанкова адзначыла, што менавіта Алег Мікалаевіч  спрыяў, каб творчая спадчына бацькі стала здабыткам Беларусі

Настаўнічаў у Лунінцы і будучы славуты авіяканструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы П.В. Сухой. Працаваў разам з Вольгай Казюліч, якая пазней стала жонкай Мікалая Анцукевіча (Павел Восіпавіч таксама знайшоў сваё шчасце ў Лунінцы, ажаніўся з настаўніцай Софіяй Цянчынскай). Аб жыцці і дзейнасці стваральніка лепшых у свеце самалётаў паведаміў 10-класнік Аляксандр Верас.

Другі дзень чытанняў прысвяцілі Дню роднай мовы. Гучалі абедзве – беларуская і руская.

Зацікавіў відасюжэт аддзела ЗАГС, галоўны спецыяліст якога Наталля Яўгенаўна Богдан у абласным конкурсе прызнана “Лепшай вядучай па правядзенні абраду ўрачыстай рэгістрацыі нараджэння”. Зачаравала выступленне 9-класніцы Ірыны Панфілавай (Ельск) – і мілагучнай мовай, і глыбінёй зместу.

Тэма даследавання адпавядае выхаванню духоўнасці. Гэта датычыць і навукі – само слова паходзіць з выказвання “на вуха”. Як складана ўсвядоміць, што чалавек “і асвету, і мудрасць” можа набыць пры дзіўнай здольнасці – пачуць іншага. Аб гэтым спрадвеку нагадвае біблейская ісціна: “Хто мае вушы слухаць, няхай пачуе”.

Безумоўнай вартасцю штогадовых сустрэч у лютым з’яўляецца ўдзел у чытаннях прадстаўнікоў духавенства – кіраўнікоў аддзелаў Пінскай епархіі. Размовай і спевамі гімназістаў захапіў кандыдат багаслоўя, протадыякан Свята-Пакроўскага храма г. Баранавічы Андрэй Гарбуноў.

Андрэй Гарбуноў

Аб звычайнай увазе да старэйшага пакалення як праяве сапраўднай міласэрнасці прачула гаварыў госць з Пінскаіерэй Сергій Плотніцкі, які будуе храм у гонар страстацерпца цэсарэвіча Аляксія з рэабілітацыйным цэнтрам для дзяцей-інвалідаў.

Урокі духонасці ад Сергія Плотніцкага (Пінск)

Адзначэнне першай круглай даты чытанняў увасобілася ў цырымоніі ўзнагароджання дакладчыкаў. Дыпломы памяці М.П. Анцукевіча былі ўручаны навуковым кіраўнікам вучняў, якія выхоўваюць у гімназістаў прагу даследчыцкай дзейнасці і дасягаюць плёну. Гэта настаўніцы Аксана Рыгораўна Арашкевіч (гісторыя), Валянціна Канстанцінаўна Казун і Ірына Анатольеўна Дасько (беларуская мова), бібліятэкар Ірына Пятроўна Раманчук.

Узнагароды педагогам

Адміністрацыя гімназіі ўдзячна калектывам, якія падтрымалі агульную справу, – гэта хлебазавод (дырэктар Канстанцін Міхайлавіч Аліфяровіч) і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (дырэктар Тамара Нічыпараўна Патурай). Удзел у чытаннях прынялі старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Аляксандр Іванавіч Матор і дырэктар ДРБУ-101 Аляксандр Мікалаевіч Трухноў.

Афіцыйна закрываючы 5-ыя і даючы старт падрыхтоўцы да 6-ых чытанняў, дырэктар гімназіі Аляксандр Аляксандравіч Грушэўскі падкрэсліў значнасць прыкладу Мікалая Анцукевіча і для настаўнікаў (прафесія не абмяжоўвае творчасці), і для вучняў (вялікія крокі можна рабіць і ў маленькім горадзе). Адзначана таксама плённасць развіцця міжрэгіянальных сувязей паміж установамі адукацыі, узаемасупрацоўніцтва ў напрамку інтэлектуальнага ўдасканалення вучняў і метадычнага – педагогаў.

Сардэчна дзякавала лунінчанам намеснік дырэктара Ельскай гімназіі Наталля Іванаўна Ключынская:

– Нашы вучні і я з калегай знаходзімся пад вялікім уражаннем ад першага наведвання Лунінца. Адкрываем для сябе нашага земляка – вядомага філолага, лінгвіста, перакладчыка. Узровень арганізацыі чытанняў і гасціннасць прыёму нельга перадаць словамі. Усё пачутае і ўбачанае сведчыць аб тым, што ў вас цудоўны раён, які мае высокі патэнцыял для свайго развіцця.

Абмен сувенірамі з гасцямі з Ельска

Не хаваў шчырыя ўражанні Мікалай Алегавіч Анцукевіч (Вільнюс, Літва):

–Якую б тэму выступлення ні закраналі, гімназісты, педагогі і свяшчэнства гаварылі пра вечныя каштоўнасці. Галоўная з іх – павага да папярэднікаў, іх ідэалаў і спраў. Гэта такое літаральнае засваенне біблейскай запаведзі, што верыцца – пры адпаведным выхаванні можна пераадолець спрадвечны канфлікт бацькоў і дзяцей. А значыць, захаваем традыцыі, якія ўмацоўваюць грамадства…     

Вучні і настаўнікі абедзьвюх гімназій разам з госцем з Вільнюса наведалі Свята-Крыжаўвіжанскую царкву, дзе ў свой час быў дыяканам прадзед Мікалая Алегавіча.

Мікалай Алегавіч наведаў магілу прадзеда

Удзельнікам чытанняў выпаў гонар вітаць архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана, які 12 лютага ў нашым храме служыў літургію ў гонар трох святых – Васілія Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Златаўстага.

Дабраславенне ад архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана

Навуковы плён і духоўнае благаславенне няхай натхняюць “Зямлян” на новыя справы на карысць не толькі малой радзімы. Яна ж – частка сусветнай супольнасці…

Дамовіліся сустракацца і далей


Фото иллюстрационное из архива МП
Фото: ТГ-канал РУПП
Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП