Птушыны гоман пачынае звінець на Палессі. Вясна!
Шмат каго хвалююць наступствы анамальнай вясны для птушак. Відавочна, што такое надвор’е птушкам не спрыяе. Але аб’ектыўна ацаніць страты пакуль немагчыма.
“Вучоныя, якія працуюць на станцыі кальцавання ў Тураве, адзначаюць, што міграцыя птушак у гэтым годзе запазнілася прыкладна на месяц, – распавёй Медиа-Полесью сябра грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны» Анатоль Нефідовіч. – Напрыклад, кнігаўкі, якіх звычайна пачынаюць адзначачь з канца лютага, сёлета з’явіліся толькі ў канцы сакавіка. Першага баталёна ў гэтым годзе адзначылі на станцыі 5 красавіка, хаця гэты від звычайны ўжо для пачатка сакавіка”.
Каб праясніць сітуацыю з прылётам птушак на Лунінеччыне, сябры АПБ здейснілі прагулку ў бок Прыпяці. “Прыемна было пабачыць шэрых жураўлёў, шэрых гусей, белую сініцу, баталёнаў, поплаўнага луня, – заўважае Анатотль Нефідовіч. – Адбылася сустрэча з птушкай гэтага года – удодам. Таксама былі адзначаныя белы бусел, шэрая і белая чаплі, канюк-мышалоў, кнігаўка, палявы жаваранак, рудахвостка-чарнушка, звычайны рэмез, вялікі грычун, стрынатка-чаротаўка, белая пліска, сініца-апалоўнік… Мяркуючы па птушынаму гоману, якім поўнілася пойма Прыпяці, вясна прыйшла!”
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.