22 ноября 2024, пятница23:56

Запись

Птушыны гоман пачынае звінець на Палессі. Вясна!

9 апреля 2013, 7:23

Шмат каго хвалююць наступствы анамальнай вясны для птушак. Відавочна, што такое надвор’е птушкам не спрыяе. Але аб’ектыўна ацаніць страты пакуль немагчыма.

“Вучоныя, якія працуюць на станцыі кальцавання ў Тураве, адзначаюць, што міграцыя птушак у гэтым годзе запазнілася прыкладна на месяц, – распавёй Медиа-Полесью сябра грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны" Анатоль Нефідовіч. – Напрыклад, кнігаўкі, якіх звычайна пачынаюць адзначачь з канца лютага, сёлета з’явіліся толькі ў канцы сакавіка. Першага баталёна ў гэтым годзе адзначылі на станцыі 5 красавіка, хаця гэты від звычайны ўжо для пачатка сакавіка”.

Каб праясніць сітуацыю з прылётам птушак на Лунінеччыне, сябры АПБ здейснілі прагулку ў бок Прыпяці. “Прыемна было пабачыць шэрых жураўлёў, шэрых гусей, белую сініцу, баталёнаў, поплаўнага луня, – заўважае Анатотль Нефідовіч. – Адбылася сустрэча  з птушкай гэтага года – удодам. Таксама былі адзначаныя белы бусел, шэрая і белая чаплі, канюк-мышалоў, кнігаўка, палявы жаваранак, рудахвостка-чарнушка, звычайны рэмез, вялікі грычун, стрынатка-чаротаўка, белая пліска, сініца-апалоўнік… Мяркуючы па птушынаму гоману, якім поўнілася пойма Прыпяці, вясна прыйшла!”


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters