Птушкай 2014 года стане зязюля

Птушкай 2014 года зязюлю звычайную выбрала грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Пра гэта паведамілі карэспандэнту Медиа-Полесья ў ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Нацыянальную кампанію “Птушка года” ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” праводзіць з 2000 года. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга і іншыя Партнёрам кампаніі выступае  Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

“Зязюлю птушкай 2014 года выбралі не выпадкова. Мы стараемся акцэнтаваць увагу на тых птушках, якія вядомыя шырокаму колу людзей і маюць пэўныя прыродаахоўныя патрэбы”, – адзначыла супрацоўнік па развіцці ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Ганна Трафімчук.

Як адзначылі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», з дапамогай спецыяльных датчыкаў, якія замацоўваюцца на птушках, можна атрымаць інфармацыю пра іх месцазнаходжанне у рэжыме рэальнага часу, што дазваляе вызначыць шляхі міграцыі і месца зімоўкі. На пяці беларускіх зязюлях ужо з’явіліся датчыкі, а у новым годзе плануецца далучыць да сачэння яшчэ дзесяць птушак.

“Лічыцца, што зязюлі – нашы птушкі, беларускія, але ў Беларусі яны праводзяць толькі тры месяцы ў год. Большую частку года яны мігруюць альбо знаходзяцца на зімоўцы ў Афрыцы, – расказаў дырэктар ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Віктар Фянчук. – Таму праз  зязюлю мы хочам яшчэ раз звярнуць увагу на значнасць міграцый і зімовак для птушак. На тое, што захаванне міграцыйных відаў магчыва толькі ў трансгранічным кантэксце”.

Колькасць зязюлі ў Еўропе скарачаецца ў сувязі са зменай практык вядзення сельскай гаспадаркі. У Беларусі сітуацыя лепшая, таму сабраныя дадзеныя дазволяць лепш зразумець асаблівасці біялогіі гэтага незвычайнага віда і тыя фактары, што ўплываюць на яго дабрабыт.

У ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” дадалі, што у рамках кампаніі “Зязюля – птушка 2014 года” будзе арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх не толькі прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду, але і змяніць ягоны адмоўны “імідж”.

Некалькі цікавых фактаў пра зязюлю:
1. Кукуе толькі самец. Голас самкі падобны да чалавечага рогату.
2. З-за завостраных крылаў і паласатага малюнка на жываце падчас палёту зязюля падобна да драпежнай птушкі. Дзякуючы гэтаму самец зязюлі палохае птушку-гаспадара гнязда, а ў гэты час самка падкідвае яйка.
3. Зязюлі хапае ўсяго 10-16 секунд, каб падкласці яйка ў гняздо.
4. Зязюля падкідвае яйкі ў гнёзды не ўсім відам птушак, але спіс “ахвяраў” налічвае больш за 100 відаў.
5. Падкінутыя яйкі амаль супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда. Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 8 да 25 яек, праўда, на кожныя 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня.
6. Зязюля – дальні мігрант. Узімку яна ляціць у Афрыку. Ляцяць птушкі часцей за ўсё не чарадой, а паасобку.
 

Поделиться

Последние новости

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

3 часа назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

12 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

12 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

12 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

13 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

16 часов назад