20 сентября 2024, пятница07:24

Культура

Прыгажуню Палесся вызначаць у Століне

29 июня 2017, 9:25

Стаць ёю можа любая дзяўчына ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў уключна. Дастаткова паспець да выхадных падаць заяўку на ўдзел у конкурсе. 

Як распавяла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага ГДК Кацярына Сакалова, да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзяўчаты, якія працуюць на прадпрыемствах і арганізацыях Столінскага раёна. Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба звярнуцца ў Столінскі ГДК.

Раённы конкурс “Прыгажуня Палесся – 2017” уключае ў сябе “Візітную картку” (патрэбна ярка і цікава прадставіць сябе і сваю прафесію), “Дэфіле народнага стылізаванага касцюма” (падрыхтаваць касцюм з падручных матэрыялаў і паказаць яго), “Лета – сонейка – мора – пляж” (прадставіць летняе адзенне), “Дэфіле ў вячэрнім убранні” (дэманстрацыя вячэрніх сукенак).

Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў намінацыях і атрымаюць каштоўныя падарункі ад арганізатараў і спонсараў мерапрыемства. Акрамя таго, вызначаны “Прыз глядацкіх сімпатый” і “Прыгажуня Палесся – фота”.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, РК ГА “БРСМ”, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Адбудзецца раённы конкурс “Прыгажуня Палесся – 2017” у Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня, у Століне. Месца правядзення: гарадскі парк, пачатак у 14.30.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru