Skip to content
28 октября 2026, среда 21:20
В стране и мире

Прыбраць са школьнай праграмы кнігі Васіля Быкава патрабуе даносчыца Бондарава

Media-Polesye

Прафесійная даносчыца Вольга Бондарава назвала франтавіка і народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава нацыстам і патрабуе прыбраць яго кнігі са школьнай праграмы. Паводле яе слоў, Быкаў "стаяў ля вытокаў стварэння нацысцкай партыі БНФ.

Бондарава называе Васіля Быкава замежным агентам, які “паслядоўна і свядома … распальваў міжнацыянальную варожасць, наладжваючы беларусаў супраць рускіх”. І гэтую “празаходнюю дзейнасць”, па версіі даносчыцы, “шчодра аплачваў захад праз сетку ручных НКА тыпу ПЭН-цэнтра і іншых швабодак “.

І далей яна задаецца пытаннем: “дакуль нашым дзецям будуць уцюхіваць пра хероя вайны Быкава, замоўчваючы яго нацысцкую сутнасць?!” Яна лічыць, што Быкава трэба “выкрасліць са школьнай праграмы”.

Васіль Быкаў — адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў “лейтэнанцкай прозы”, франтавік. Удзельнічаў у баях за вызваленне гарадоў Крывы Рог, Александрыя, Знаменка. Падчас Кіраваградскай аперацыі быў паранены і памылкова запісаны як загінулы. Падзеі пасля ранення пазней ляглі ў аснову аповесці “Мёртвым не баліць”. Ён удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай аперацыі па вызваленні Малдовы. З дзеючай арміяй прайшоў па Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі.

Быкаў — лейтэнант, быў камандзірам узвода спачатку палкавой, затым армейскай артылерыі. Пасля вайны стаў лаўрэатам шматлікіх прэмій і Народным пісьменнікам Беларусі. Сёлета адзначаецца 100 гадоў з дня яго нараджэння.

Бандарова большую частку свайго свядомага жыцця наогул нідзе не працавала.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя

FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
Exit mobile version