5 декабря 2025, пятница18:31

В стране и мире

Прыбраць са школьнай праграмы кнігі Васіля Быкава патрабуе даносчыца Бондарава

10 июня 2024, 10:10

Прафесійная даносчыца Вольга Бондарава назвала франтавіка і народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава нацыстам і патрабуе прыбраць яго кнігі са школьнай праграмы. Паводле яе слоў, Быкаў "стаяў ля вытокаў стварэння нацысцкай партыі БНФ.

 

Бондарава называе Васіля Быкава замежным агентам, які «паслядоўна і свядома … распальваў міжнацыянальную варожасць, наладжваючы беларусаў супраць рускіх». І гэтую «празаходнюю дзейнасць», па версіі даносчыцы, «шчодра аплачваў захад праз сетку ручных НКА тыпу ПЭН-цэнтра і іншых швабодак «.

І далей яна задаецца пытаннем: «дакуль нашым дзецям будуць уцюхіваць пра хероя вайны Быкава, замоўчваючы яго нацысцкую сутнасць?Яна лічыць, што Быкава трэба «выкрасліць са школьнай праграмы».

Васіль Быкаў адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «лейтэнанцкай прозы», франтавік. Удзельнічаў у баях за вызваленне гарадоў Крывы Рог, Александрыя, Знаменка. Падчас Кіраваградскай аперацыі быў паранены і памылкова запісаны як загінулы. Падзеі пасля ранення пазней ляглі ў аснову аповесці «Мёртвым не баліць». Ён удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай аперацыі па вызваленні Малдовы. З дзеючай арміяй прайшоў па Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі.

Быкаў лейтэнант, быў камандзірам узвода спачатку палкавой, затым армейскай артылерыі. Пасля вайны стаў лаўрэатам шматлікіх прэмій і Народным пісьменнікам Беларусі. Сёлета адзначаецца 100 гадоў з дня яго нараджэння.

Бандарова большую частку свайго свядомага жыцця наогул нідзе не працавала.

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.


Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by