Skip to content
5 ноября 2026, четверг 22:26
Все регионы

Прэзентацыя кнігі “У зоне рызыкі” прайшла у Лунінецкай філіі ГА “БАЖ”

Media-Polesye

Кнігу “У зоне рызыкі” адзін з яе аўтараў, намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец прэзентаваў у Лунінецкай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Андрэй Бастунец ва ўступным слове падкрэсліў, што Канстытуцыя Беларусі, артыкул 34, гарантуе грамадзянам права на атрыманне, захаванне і распаўсюд інфармацыі. Нягледзячы на гэта, інфармацыю у прамым сэнсе прыходзіцца здабываць – журналіст трапляе ў зону рызыкі.

Падчас гаворкі прыводзіліся прыклады з журналісцкай дзейнасці, у тым ліку з вопыту мясцовых майстроў слова, на доказ таго, што журналісцкая прафесія становіцца ўсё больш небяспечнай. Андрэй Бастунец прааналізаваў іх з юрыдычнага пункту гледжання, даў практычныя рэкамендацыі, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі.

Па просьбе лунінецкіх бажаўцаў Андрэй Бастунец выканаў некалькі сваіх песень пад гітару. 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя