12 ноября 2024, вторник01:47

В стране и мире

Праваабаронцы “Вясны” атрымалі прэмію ААН у галіне правоў чалавека за 2023 год

22 декабря 2023, 8:37

Уручэнне прайшло ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

 

Сёлета было пяць лаўрэатаў прэміі — “Вясна”, праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іярданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, Глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за ўсеагульнае прызнанне права на чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяроддзе.

Лаўрэатаў прэміі абралі з больш як 400 прэтэндэнтаў, намінаваных ад дзяржаваў-чальцоў, сістэмы ААН і грамадзянскай супольнасці.

“Вясну” на цырымоніі прадстаўляла Алена Маслюкова. У сваёй прамове яна адзначыла, што гэтая ўзнагарода — вялікі гонар для праваабарончага цэнтру і ўсіх беларускіх праваабаронцаў. Яна падкрэсліла, што ў Беларусі працягваецца пераслед людзей паводле палітычных прыкметаў, беларусаў і беларусак катуюць у месцах зняволення, а правы чалавека для дзяржавы не з’яўляюцца каштоўнасцямі.

На гэты момант у Беларусі за кратамі застаюцца пяцёра вясноўцаў — старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка валанцёрскай службы Марфа Рабкова, валанцёр Андрэй Чапюк.


Папа детей Максим
Фото использовано в качестве иллюстрации, 101-roza.moscow