Уручэнне прайшло ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Сёлета было пяць лаўрэатаў прэміі — «Вясна», праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іярданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, Глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за ўсеагульнае прызнанне права на чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяроддзе.
Лаўрэатаў прэміі абралі з больш як 400 прэтэндэнтаў, намінаваных ад дзяржаваў-чальцоў, сістэмы ААН і грамадзянскай супольнасці.
«Вясну» на цырымоніі прадстаўляла Алена Маслюкова. У сваёй прамове яна адзначыла, што гэтая ўзнагарода — вялікі гонар для праваабарончага цэнтру і ўсіх беларускіх праваабаронцаў. Яна падкрэсліла, што ў Беларусі працягваецца пераслед людзей паводле палітычных прыкметаў, беларусаў і беларусак катуюць у месцах зняволення, а правы чалавека для дзяржавы не з’яўляюцца каштоўнасцямі.
На гэты момант у Беларусі за кратамі застаюцца пяцёра вясноўцаў — старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка валанцёрскай службы Марфа Рабкова, валанцёр Андрэй Чапюк.
Рассматриваются два места для строительства второй АЭС в Беларуси — допблок БелАЭС в Островце и…
Как сообщил президент Украины Владимир Зеленский, известно уже о 31 погибшем в Сумах, среди них…
Спойлер: уже пора!
Исследователи выяснили, как урбанизация влияет на внешний вид птиц.
Для этого вам понадобится всего лишь чай каркаде.
Картина Мика Джексона стала культовой в 90-х благодаря саундтреку Уитни Хьюстон.