16 сентября 2024, понедельник22:51

Общество

Праляскоўскі вызвалены ад пасады міністра інфармацыі Беларусі

4 июня 2014, 17:34

Алег Праляскоўскі ўказам прэзідэнта вызвалены ад пасады міністра інфармацыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэс-служба ГА “БАЖ” папрасіла беларускіх журналістаў і медыяэкспертаў прыгадаць, чым ім запомнілася кіраванне Алега Праляскоўскага. 

Старшыня ГА “БАЖ” Жанна Літвіна:  

– За апошнія пяць гадоў у беларускай медыясферы мы бачылі жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне, якое ажыццяўляла менавіта Міністэрства інфармацыі. Хоць пэўны час міністр інфармацыі і выказваўся пра неабходнасць рэфармаваць медыясферу, сёння мы бачым, што гэта значыць на практыцы.

Мы шмат чулі пра стварэнне медыяхолдынгаў як крок рэфармавання. Але ж галоўны рэдактар “Звязды” Аляксандр Карлюкевіч у адным з інтэрв’ю адкрыта заявіў, што ствараўся не медыяхолдынг, а рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова з дзяржаўным заснавальнікам – Міністэрствам інфармацыі. Іншымі словамі, без вырашэння самай галоўнай праблемы беларускага медыясектару – без дэманапалізацыі, раздзяржаўлення СМІ ніякае рэфармаванне відавочна не мае сэнсу.

Яшчэ адна адметнасць працы Міністэрства інфармацыі за гэтыя гады – абсалютная закрытасць для дыялогу з журналісцкай супольнасцю. ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” намагалася наладзіць такі дыялог з новым складам Камісіі па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і СМІ ў новаабранай Палаце прадстаўнікоў, з шэрагам сілавых структур. Ва усіх сваіх адмовах і заявах пра “немэтазгоднасць” такога дыялогу дзяржаўныя органы спасылаліся на Міністэрства інфармацыі.

Кажучы пра гады міністэрскай пасады Алега Праляскоўскага, нельга не прыгадаць закрыцця “Аўтарадыё” пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, пазбаўлення ліцэнзіі выдавецтва “Логвінаў” пасля выпуску альбома “Прэс-фота Беларусі-2011”, зыскаў пра закрыццё “Нашай Нівы” і “Народнай волі”, з якімі ў сярэдзіне 2011 года ў суд звярталася менавіта Міністэрства інфармацыі…

А чаго вартае яго выказванне пра асноўную задачу газет – “заставацца галоўным прапагандыстам, агітатарам і арганізатарам”?  Гэтая спарахнелая фармулёўка з мінулага стагоддзя проста недапушчальная ў дэмакратычным грамадстве. Пакуль будзе існаваць такое стаўленне да СМІ, на станоўчыя змены ў медыясферы разлічваць не даводзіцца.

Кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі:

– Алег Праляскоўскі быў звычайным чалавекам сістэмы. У яго магло быць іншае імя і прозвішча, але любы беларускі чыноўнік на ягоным месцы выконваў бы тую ж самую функцыю.

Палітыка дзяржавы за апошнія пяць гадоў сапраўды была рэпрэсіўнай у дачыненні да СМІ. Міністэрства інфармацыі ўвесь гэты час імкнулася трымаць недзяржаўную прэсу пад каўпаком. Да таго ж у прамовах Праляскоўскага яскрава быў заўважны падзел прэсы на “нашу” і “нянашу”, што ішло кардынальна ўразрэз з існуючым заканадаўствам.

Гэта відавочны прававы нігілізм, узмоцнены выбарачным выкарыстаннем заканадаўства ў дачыненні да розных выданняў. За адны і тыя ж дробныя правіны на дзяржаўныя выданні міністэрства глядзела “скрозь пальцы”, незалежныя ж медыя заўсёды траплялі пад санкцыі. Яскравы таму прыклад – нядаўняе папярэджанне газеце “Свободные новости плюс”.

Алег Праляскоўскі скончыў Менскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вычылішча. У 1998 годзе — юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці правазнаўства.

25 сакавіка 2003 г. прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, 9 студзеня 2007 года — памочнікам прэзідэнта, начальнікам Галоўнага ідэалагічнага упраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. 10 студзеня 2008 года  — дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, 4 красавіка 2009-га – міністрам інфармацыі Беларусі.


Снимок из инстаграм Риты Дакоты
Фото из архива хозяйки Лилы Бриcсетт
Фото иллюстрационное
Анна Саваи и Хироюки Санада. Фото: Jae C. Hong / AP