"Бук" быў прывезены з Расіі ва Украіну незадоўга да трагедыі.
Малайзійскі самалёт рэйса “МН17” быў збіты ракетай “Бук”, запушчанай з расійскай ўстаноўкі, і, хутчэй за ўсё, расійскім экіпажам. Як перадае УНІАН, з такім паведамленнем выступіла прэс-служба пракуратуры Нідэрландаў. Менавіта пад кіраўніцтвам нідэрландскіх пракурораў Міжнародная група крыміналістаў (JIT) праводзіць расследаванне трагедыі.
Паведамляецца, што “Бук” быў прывезены з Расіі ва Украіну незадоўга да трагедыі. У якасці пацвярджэння прыводзяцца шматлікія фота- і відэазапісы, а таксама знойдзеныя і апытаныя сведкі.
Следчыя Міжнароднай групы сабралі і апрацавалі больш за мільён дакументаў, фота і відэа. Цяпер экспертам належыць не толькі выявіць кола падазроных і сабраць доказы супраць іх, але і падаць суду факты і сведчанні, дастатковыя для вынясення абвінаваўчага прысуду.
Разам з тым у пракуратуры Нідэрландаў кажуць, быццам ёсць сур’ёзныя доказы таго, што расійскія сакрэтныя службы пастаянна спрабуюць узламаць камп’ютарныя сістэмы галандскай паліцыі і пракуратуры. У смартфонах і лэптопах, якія следчыя выкарыстоўвалі ва Украіне і якія мелі кантакт з мясцовымі інтэрнэт-сеткамі, знайшлі шпіёнскую праграму Spyware, таму іх давялося знішчыць.
Степан Постоялко ушел из жизни в возрасте 90 лет — без некрологов и почетного караула.…
Александр Лукашенко подписал указ, позволяющий работникам бюджетных организаций получать доплаты за выполнение дополнительных трудовых обязанностей.…
В Пинске и Пинском районе предприятия готовы предложить работу пенсионерам, людям предпенсионного возраста и инвалидам.…
Днем 21 ноября в Пинске произошел пожар в четырехквартирном доме на улице Черняховского. Работники МЧС…
Пинский кооппром привез ряд наград с республиканского смотра качества хлебобулочных и кондитерских изделий «Смакота». Продукция…
Какие методы работают, а от каких лучше отказаться, чтобы лоток не вызывал у питомца отторжение.