22 ноября 2024, пятница18:43

Происшествия

Пракуратура Нідэрландаў: Малайзійскі “Боінг” збілі з расійскага “Бука”

5 марта 2015, 8:48

"Бук" быў прывезены з Расіі ва Украіну незадоўга да трагедыі.

Малайзійскі самалёт рэйса “МН17” быў збіты ракетай “Бук”, запушчанай з расійскай ўстаноўкі, і, хутчэй за ўсё, расійскім экіпажам. Як перадае УНІАН, з такім паведамленнем выступіла прэс-служба пракуратуры Нідэрландаў. Менавіта пад кіраўніцтвам нідэрландскіх пракурораў Міжнародная група крыміналістаў (JIT) праводзіць расследаванне трагедыі.

Паведамляецца, што “Бук” быў прывезены з Расіі ва Украіну незадоўга да трагедыі. У якасці пацвярджэння прыводзяцца шматлікія фота- і відэазапісы, а таксама знойдзеныя і апытаныя сведкі.

Следчыя Міжнароднай групы сабралі і апрацавалі больш за мільён дакументаў, фота і відэа. Цяпер экспертам належыць не толькі выявіць кола падазроных і сабраць доказы супраць іх, але і падаць суду факты і сведчанні, дастатковыя для вынясення абвінаваўчага прысуду.

Разам з тым у пракуратуры Нідэрландаў кажуць, быццам ёсць сур’ёзныя доказы таго, што расійскія сакрэтныя службы пастаянна спрабуюць узламаць камп’ютарныя сістэмы галандскай паліцыі і пракуратуры. У смартфонах і лэптопах, якія следчыя выкарыстоўвалі ва Украіне і якія мелі кантакт з мясцовымі інтэрнэт-сеткамі, знайшлі шпіёнскую праграму Spyware, таму іх давялося знішчыць.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters