У прыватнасці, прызнана экстрэмісцкай інфармацыйная прадукцыя дзесяці Telegram-чатаў і каналаў, груп і старонак у сацыяльных сетках Facebook, Instagram, «ВКонтакце» і Одноклассники», некаторых інтэрнэт-сайтаў і каналаў у YouTube.
Паводле паведамлення службы інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, усё гэта робіцца «ў межах супрацьдзеяння распаўсюду на інтэрнет-рэсурсах інфармацыі, накіраванай на павышэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і стварэнне недаверу да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады».
Больш за тое, у пракуратуры не спыняюцца ў выкрыцці інфармацыйных крыніц, якія нібыта размешчаны на «дэструктыўных рэсурсах» і маюць падставы таксама быць прызнананымі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
На гэты момант пракуроры рэгіёна накіравалі хадайніцтвы ў Брэсцкую абласную экспертную камісію для ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі 13 іншых інфармацыйных крыніц на наяўнасць прыкмет экстрэмізму.
У наглядным ведамстве кажуць, што пасля атрымання экспертных заключэнняў будзе вырашана пытанне аб накіраванні ў суд адпаведных заяў.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!