13 ліпеня:
09.30 — адкрыццё спаборніцтваў першынства горада па веславанні на байдарках і каноэ (Вяслярная база №1, вул. Панковой, 22);
12.00 — адкрыццё спаборніцтваў першынства Брэсцкай вобласці па тэнісе ў серыі турніраў «Nike Junior Tour». Майстар-клас, узнагароджанне ўсіх удзельнікаў турніру правядзе Алімпійскі чэмпіён Максім Мірны.
14 ліпеня:
Гарадскі парк культуры і адпачынку
10.00 — мітынг-рэквіем і ўскладанне кветак каля Брацкай магілы салдат-вызваліцеляў;
10.30 — аўтапрабег «Ветэраны. Моладзь. Айчына»;
11.15 — 12.45 — канцэртная праграма «Дзень 14 ліпеня…» з удзелам мастацкіх калектываў горада;
14.00 — зачыненне спаборніцтваў адкрытага першынства горада па веславанні на байдарках і каноэ;
18.00 — 19.00 — канцэртная праграма гарадскога духавага аркестра.
Пляцоўка каля ўваходу ў ДК «Трыкатажнік»
12.00 — 13.30 — забаўляльная праграма «Дзеці мірнай краіны».
Стадыён «ДАСААФ»
12.00 — фінал чэмпіянату Рэспублікі па хуткасным манёўры на аўтамабілях;
12.15 — пачатак спаборніцтваў;
16.00 — завяршэнне спаборніцтваў;
16.30 — узнагароджанне.
Мікрараён «Радужны»
15.30 — 16.30 — канцэртная праграма гарадскога духавага аркестра.