Як паведамляла Медиа-Полесье, у суботу, 25 кастрычніка, у пінскай катэдры Небаўзняцця Святой Дзевы Марыі адбудуцца ўрачыстасці з нагоды святкавання 100-й гадавіны народзінаў кардынала Казіміра Свёнтка. У гэты дзень у Пінск прыбудуць паломнікі са ўсіх парафій Беларусі, якія вандруюць у межах VIII Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў, адбудзецца Святая Імша і адкрыецца фотавыстава, прысвечаная першаму беларускаму кардыналу.
Праграма святкавання:
10.45 – Прывітанне пілігрымаў і дэлегацый.
11.00 – Ружанцовае набажэнства.
11.45 – Святая Імша.
13.30 – Малітва ў крыпце каля труны Кардынала.
13.40 – Адкрыццё фотавыставы, прысвечанай жыццю і дзейнасці Кардынала Казіміра Свёнтка.
14.00 – Спатканне ў комплексе былога кляштара францішканцаў.
15.00 – Канферэнцыя для ўдзельнікаў Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў.