20 сентября 2024, пятница18:24

Экономика

Прагнозы МВФ для Беларусі і рэальнасць

18 марта 2015, 12:10

Еўрарадыё параўноўвае кароткатэрміновыя прагнозы Міжнароднага валютнага фонду з тым, што атрымалася ў выніку.

У Беларусі з 5 па 16 сакавіка працавала місія МВФ. Яе кіраўнік Дэвід Хофманзаявіў, што ў сярэднетэрміновай перспектыве ў эканоміцы Беларусі адбудзецца спад, калі ўлады краіны не стануць праводзіць глыбокія структурныя рэформы.

Місія МВФ на працягу больш чым дзесяці гадоў працуе з Беларуссю. Еўрарадыё вырашыла прасачыць, наколькі спраўджваліся прагнозы фонду па розных паказчыках.

2010 год

Прагноз МВФ:

Тэмп прыросту ВУП — 7,6%, інфляцыя — 8%.

Рэальнасць:

Тэмп прыросту ВУП — 7,7%, інфляцыя — 7,8%.

2012 год

Прагноз МВФ:

Тэмп прыросту ВУП —1,2%, інфляцыя — 35%, знешняя пазыка ў % да ВУП — 72,5%.

Рэальнасць:

Тэмп прыросту ВУП — 1,7%, інфляцыя — 59,2%, знешняя пазыка ў % да ВУП — 62,3%.

2013 год

Прагноз МВФ:

Тэмп прыросту ВУП — 3,4%, інфляцыя — 30,6%

Рэальнасць:

Тэмп прыросту ВУП — 1,0%, інфляцыя — 18,3%

2014 год

Прагноз МВФ:

Тэмп прыросту ВУП — 2,6%, інфляцыя — 15,5%, знешняя пазыка ў % да ВУП — 72,5%.

Рэальнасць:

Тэмп прыросту ВУП — 1,6%, інфляцыя — 18,1%, знешняя пазыка ў % да ВУП — 54,4%.

*паводле дадзеных Белстата і сайтаў imf.org, businessforecast.by

Тое, што прагнозы МВФ часам не трапляюць у фактычныя дадзеныя, эканаміст Антон Боўтачка звязвае з самой праблемай прагназавання і макраэканамічнага мадэлявання, якая ўсё ж мае пэўныя абмежаванні.

“Але ў выпадку з Беларуссю прысутнічае такі фактар, як зліццё палітыкі і эканомікі. Так, напрыклад, тут валавы ўнутраны прадукт мусіць падаць, згодна з усімі макраэканамічнымі мадэлямі. Але існуе пэўны ўказ, падтрымаць яго. І ВУП выходзіць ці ў “зялёную зону”, ці ў нуль”.

Эканаміст адзначае, што МВФ мае пэўную матрыцу рэформ, якая накладаецца на любую краіну з пэўнымі праблемамі ў эканоміцы, але часта рэаліі проста не дазваляюць іх выканаць.

“Калі МВФ прапаноўваў Беларусі тыя ці іншыя меры, мы іх не прытрымліваліся, бо гэта не адпавядала тым устаноўкам, якія былі дадзеныя нашымі кіруючымі органамі для пабудовы сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі”.

Разам з тым эканаміст кажа, што некаторыя рэкамендацыі ўсё ж дапамагалі беларускаму кіраўніцтву ў часы крызісу. Так, напрыклад, на пачатку 2009 года, была праведзеная “спакойная дэвальвацыя”. Тады гэта дазволіла стабілізаваць плацежны баланс, але толькі таму, што прапанаваныя меры былі прынятыя часткова, эфект быў хутка вычарпаны.

“Але часцей за ўсё, проста не было палітычнай волі, падладжваць меры і рэформы МВФ пад нашы эканамічныя рэаліі. Бо мы маем іншую сістэму кіравання эканомікай. Цэнтралізаваную. А яны штурхаюць нас да рыначнай эканомікі”.

Эканаміст Вадзім Іосуб наадварот адзначае, што нічога невыканальнага ў рэкамендацыях МВФ няма. Тэхнічна магчыма стварыць і плаваючы курс, і свабоднае коштаўтварэнне, і жорсткую грашова-крэдытную палітыку, і нават замарожванне даходаў насельніцтва.

“Пытанне толькі ў тым, ці будзе жаданне ў уладаў выконваць гэтыя рэкамендацыі”.

фота: onistrat.net, people.onliner.by


Фото иллюстрационное из архива МП
Фото: ТГ-канал РУПП
Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП