22 ноября 2024, пятница19:44

В стране и мире

Прадстаўнікі СМІ ў 2023 годзе асуджаныя на 89,5 года пазбаўлення волі – БАЖ

28 декабря 2023, 10:32

Прадстаўнікі беларускіх СМІ асуджаныя ў 2023 годзе агулам на 89,5 года пазбаўлення волі. Усяго ў месцах пазбаўлення волі знаходзіцца 32 супрацоўнікі медыя.

 

Паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі журналистаў, у 2023 годзе было затрымана 46 журналістаў, прайшло 34 ператрусы, прызначана 16 адміністрацыйных арыштаў.

33 прадстаўнікі СМІ прызнаныя “экстрэмістамі”, 12 уключаныя ў спіс асоб, “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

У 2021 годзе фрылансер “Радыё Свабода” і адміністратар тэлеграм-канала “Беларусь галаўнога мозгу” Ігар Лосік прыгавораны ў рамках “справы Ціханоўскага” да 15 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) Крымінальнага кодэкса.

Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў прыгавораны па “справе БелаПАН” да 14 гадоў зняволення паводле арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), арт. 356 (здрада дзяржаве).

Журналіст Дзяніс Івашын, які супрацоўнічаў з выданнем “Новы час” і ўкраінскім праектам InformNapalm, асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі паводле арт. 356 і арт. 179 (незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці) КК.

Галоўны рэдактар партала tut.by Марына Золатава асуджаная на 12 гадоў зняволення паводле арт. 130, 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) КК. Генеральны дырэктар выдання Людміла Чэкіна прыгавораная да такога ж тэрміну паводле тых жа артыкулаў плюс арт. 243 КК.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters