23 ноября 2024, суббота11:31

Запись

Пра вёску Альшаны

18 ноября 2013, 8:08

Я вельмі ганаруся, што жыву ў Альшанах. Гэта самая вялікая вёска на Століншчыне, адзін з самых маляўнічых куткоў беларускага Палесся.

Гісторыю ўзнікнення вёскі мне распавёў дзядуля, ён збірае матэрыялы пра Альшаны многія гады.

Першыя звесткі пра Альшаны адносяцца да часоў Кіеўскай Русі. Пра гэта сведчаць дадзеныя раскопак, якія праводзіліся вучонымі паблізу Альшан.

У пачатку XIX стагоддзя ў Альшанах было ўсяго 73 сям'і. Яны жылі на адной вуліцы. Вакол былі балоты, хмызняк і лес, у асноўным альховы. Адсюль і назва вёскі – Альшаны.

У 1860 г. у Альшанах пабудавалі першую школу (4 класы), а ў 1866 – першую царкву. Людзі займаліся ў асноўным паляваннем, рыбалоўствам, выраблялі гліняны посуд.

Цяпер у весцы налічваецца каля 8 тысяч чалавек, якія жывуць у прыгожых дамах, ходзяць і ездзяць на машынах па асфальтаваных вуліцах.

У вёсцы дзве школы. Калі яшчэ не была адкрыта школа №2, у школе №1 вучылася  амаль 1,5 тысячы дзяцей.

31 жніўня 2011 года была адкрыта Альшанская сярэдняя школа №2. У новай школе добра абсталяваныя спартыўныя залы, сучасныя кабінеты, ёсць нават сад з бассейнам.

Рана абуджаецца вёска Альшаны. Яшчэ на цёмным небе не паспеюць сысці зоркі, а  людзі спяшаюцца на працу: хто на ферму, хто на поле.

Каля Альшан няма буйных прадпрыемстваў, дзе можна было б зарабіць капейку на пражыццё сям'і, таму працавітыя людзі знайшлі выхад: яны вырошчваюць капусту, агуркі, моркву.

Гэта дапамагае ім жыць годна, вучыць дзяцей, будаваць жыллё. За працавітасць я паважаю сваіх аднавяскоўцаў, бяру з іх прыклад.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock