23 ноября 2024, суббота12:07

Культура

Пра мову гаварылі ў Дзень роднай мовы

22 февраля 2018, 17:27

Святочная праграма, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, адбылася ў Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

«Дзяды і бацькі нашу мову стваралі, каб звонка звінела, была, як агонь», – гэтыя цудоўныя словы беларускага паэта Петруся Броўкі сталі пачаткам святочнай праграмы «Наша невычэрпнае багацце», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

Падлеткі зацікавіліся факсімільным выданнем «Кніжная спадчына Францыска Скарыны»

Наведалі бібліятэку вучні 10 «А» класа СШ №2 г. Століна са сваім класным кіраўніком – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Алай Адамаўнай Лічэўскай. Арганізатары праграмы Лідзія Царык і Ірына Навумчык расказалі прысутным, чаму менавіта 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы, зрабілі экскурс у гісторыю беларускай мовы, загадалі дзецям жартоўныя загадкі. На працягу мерапрыемства дэманстраваліся відэаролікі, у якіх сучасная моладзь выказваецца аб прыгажосці беларускай мовы.

Лідзія Царык праводзіць агляд кніжнай выставы

Загадчыца аддзела абслугоўвання бібліятэкі Лідзія Царык правяла агляд кніжнай выставы «Родная мова, чыстая, светлая». Вялікую цікавасць ў вучняў выклікала факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», якое зусім нядаўна паступіла ў фонд бібліятэкі.

Выстава ў чытальнай зале бібліятэкі

Напрыканцы сустрэчы вучні выказалі словы падзякі работнікам бібліятэкі. Спадзяемся, што такія мерапрыемствы дапамагаюць моладзі усведамляць хараство ўласнага нацыянальнага багацця – роднай мовы.      


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock